![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3f/%25D0%25A0%25D0%25B0%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596%25D0%25B4%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25B0%25D0%25B5_%25D0%25B3%25D0%25BD%25D1%258F%25D0%25B7%25D0%25B4%25D0%25BE_-_%25D0%25B2%25D0%25BE%25D0%25BA%25D0%25BB%25D0%25B0%25D0%25B4%25D0%25BA%25D0%25B0.jpg/640px-%25D0%25A0%25D0%25B0%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596%25D0%25B4%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25B0%25D0%25B5_%25D0%25B3%25D0%25BD%25D1%258F%25D0%25B7%25D0%25B4%25D0%25BE_-_%25D0%25B2%25D0%25BE%25D0%25BA%25D0%25BB%25D0%25B0%25D0%25B4%25D0%25BA%25D0%25B0.jpg&w=640&q=50)
Раскіданае гняздо (п’еса)
п'еса / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Раскіданае гняздо.
«Раскіданае гняздо» — п’еса Янкі Купалы (драма ў 5 актах), завершаная 4 верасня 1913 года ў Акопах. Адна з вяршыняў беларускае нацыянальнае драматургіі і адно з найвышэйшых дасягненняў паэтычнага генію Купалы. Упершыню выдадзена асобным выданнем у Вільні ў 1919 годзе (выдавецтва Мінскага камісарыята асветы, друкарня «Прамень»). Аўтограф п’есы захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы[1].
Хуткія факты «Раскіданае гняздо», Жанр ...
«Раскіданае гняздо» | |
---|---|
![]() Тытульны ліст першага выдання драмы «Раскіданае гняздо» | |
Жанр |
п'еса драма |
Аўтар | Янка Купала |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата напісання | 4 верасня 1913 |
Дата першай публікацыі | 1919 |
Электронная версія | |
![]() |
Закрыць
Асноўная праблема п’есы — праблема зямлі, крыніцы існавання селяніна, а тым самым — і яго волі, свабоды[2].