From Wikipedia, the free encyclopedia
Рануча Б'янкі-Бандзінелі (італ.: Ranuccio Bianchi Bandinelli, 1900—1975) — італьянскі археолаг, гісторык мастацтва і грамадскі дзеяч.
Рануча Б’янкі-Бандзінелі | |
---|---|
італ.: Ranuccio Bianchi Bandinelli | |
Дата нараджэння | 19 лютага 1900[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 студзеня 1975[1][2][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Mario Bianchi Bandinelli[d] |
Маці | Margherita Ottilie von Korn[d] |
Род дзейнасці | мастацтвазнавец, археолаг, класіцыст, антраполаг, выкладчык універсітэта, палітык |
Навуковая сфера | класічная археалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][1] (снежань 1923) |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Andrea Carandini[d], Filippo Coarelli[d], Mario Torelli[d], Fausto Zevi[d], Antonio Giuliano[d], Ercole Contu[d] і Maria Clelia Cardona[d] |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Сіене ў старадаўняй арыстакратычнай сям'і. Яго раннія даследаванні былі прысвечаны этрускай цывілізацыі, археалагічныя помнікі якой — Клузій і Савана — знаходзіліся блізка да сямейных валадарстваў. Па палітычных перакананнях быў антыфашыстам, падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у італьянскім Супраціўленні, у 1944 уступіў у Італьянскую камуністычную партыю, з 1956 года ўваходзіў у яе Цэнтральны камітэт. Пасля вайны быў генеральным дырэктарам старажытнасцяў і прыгожых мастацтваў міністэрства народнай асветы Італіі (1945—1948). Узначальваў інстытут імя Антоніа Грамшы ў Рыме, таксама выкладаў у Гронінгенскім універсітэце ў Галандыі. Член Акадэміі дэі Лінча (з 1947), замежны член Акадэміі навук СССР (з 1958). У 1950-х і 1960-х напісаў працы аб мастацтве антычнасці, якія заваявалі шырокую папулярнасць, заснаваў Enciclopedia dell'arte antica у 1958. У сярэдзіне 1960-х Б'янкі-Бандзінелі было даручана напісаць два тамы аб рымскім мастацтве для французскай серыі Мастацтва чалавецтва . У 1967 заснаваў са сваімі вучнямі Dialoghi di archeologia — адно з самых інавацыйных і спрэчных перыядычных выданняў у сферы археалогіі.
Адной з галоўных тэм яго работ была ўзаемасувязь паміж мастацтвам элінізму, этрускаў і мастацтвам Старажытнага Рыма, а таксама марксісцкая тэорыя мастацтва. Сярод яго вучняў — Джавані Бекаці, Антоніа Джуліяна, Марыа Тарэлі, Андрэа Карандзіні і Філіпа Каарэлі.
На працягу жыцця вёў актыўную грамадскую дзейнасць, быў членам бюро прэзідыума таварыства «Італія-СССР», членам Сусветнага савета міру.
Памёр у Рыме ў 1975. Мемуары Б'янкі-Бандзінелі аб фашысцкай Італіі (Hitler e Mussolini, 1938: il viaggio del Führer in Italia) былі апублікаваныя ў 1995 г., праз 20 гадоў пасля яго смерці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.