From Wikipedia, the free encyclopedia
Раман Міхайлавіч Гегарт (нар. 10 кастрычніка 1908, г. Крамянчуг, Палтаўская вобласць — 6 верасня 1982, Масква) — савецкі архітэктар. Заслужаны архітэктар РСФСР (1969)[1].
Раман Міхайлавіч Гегарт | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 кастрычніка 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 верасня 1982 (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Мінск |
Архітэктурны стыль | Сталінскі ампір |
Узнагароды |
Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1934 годзе[1]. Працаваў у праектных арганізацыях Масквы[2]. Прыехаў у Мінск для аднаўлення горада пасля Вялікай Айчыннай вайны. У 1949—1954 гадах кіраўнік архітэктурнай майстэрні інстытута Белдзяржпраект. З 1954 года ў праектных арганізацыях Масквы[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1934 года. Член КПСС з 1940 года[2].
Асноўныя працы: будынак Галоўнага ўнівермага (1952, з Л. Мелегі), будынкі ўпраўлення Белгалоўэнерга і Беларускага дзяржаўнагаінстытута інжынерных пошукаў Дзяржбуда БССР (1952), тэлевізійнага цэнтра па вул. Камуністычнай (1956) і Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (1958), жылых дамоў па вуліцах Кірава, Камуністычнай, Чырвонай, Захарава, Казлова (1950—1954) у Мінску; рэстаран «Заслаўе» (1971, з А. А. Воінавым) пад Мінскам[1][2].
Праекты шэрагу жылых і грамадскіх будынкаў у Маскве, Калінінградзе (Маскоўская вобласць), Падольску, Сочы, Серпухаве, за граніцай — у Афганістане, Бірме[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.