Разнаску́рыя нематоды (Heteroderidae) — сямейства круглых чарвей атрада тыленхід.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Разнаскурыя нематоды |
Heterodera glycines |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Надсямейства: | Tylenchoidea | Сямейства: | Разнаскурыя нематоды |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Heteroderidae Filipjev & Schuurmans Stekhoven, 1941
|
Роды |
---|
- Afenestrata
- Bilobodera
- Dolichodorus
- Ekphymatodera
- Globodera
- Heterodera
- Hylonema
- Meloidodera
- Meloidogyne
|
|
Закрыць
Развіты палавы дымарфізм. Самкі (даўжыня 0,4—1,1, шырыня 0,28—0,97 мм) круглыя або колбападобныя, белыя (маладыя), карычневыя (палаваспелыя), нерухомыя. Самцы (даўжыня 0,9—1,3, шырыня 0.01—0,03 мм) празрыстыя, чэрвепадобныя. Самкі адкладваюць яйцы ў слізістыя мяшкі або захоўваюць іх унутры цела. За год даюць 1 пакаленне. Зімуюць лічынкі 2-га ўзросту, яйцы, змешчаныя ў цысты.
Узбуджальнікі нематодных хвароб раслін. На Беларусі ачагамі на бульбе, бураках, аўсе і іншых раслінах трапляюцца злакавая (Ditylenchus graminophilus), бульбяная (Globodera rostochiensis), бураковая (Heterodera schachtii), аўсяная (Heterodera avenae) нематоды.
Меры барацьбы: супрацьнематодныя хімічныя сродкі, выключэнне з севазвароту на 2-3 гады культур, пашкоджаных гельмінтамі.