адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ра́дастаўскі сельсавет (руск.: Радостовский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Радастава.
Радастаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Драгічынскі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Радастава |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 757 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзівінскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Радастаў. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Драгічынскага раёна. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Радастава. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Радастаўскага сельсавета было 5 населеных пунктаў[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2320 чалавек[2], з іх 98,7 % — беларусы, 0,6 % — украінцы, 0,5 % — рускія[3]; паводле перапісу 2019 года — 1757 чалавек[4].
На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца Радастаўскі біялагічны заказнік.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.