Радар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Радар (ад англ.: radar — скарачэнне ад radio detection and ranging) або радыёлакацыйная станцыя (РЛС) — сістэма для выяўлення паветраных, марскіх і наземных аб'ектаў, а таксама для вызначэння адлегласці да іх, вышыні, геаметрычных параметраў. Выкарыстоўвае метад, заснаваны на выпраменьванні радыёхваль і рэгістрацыі іх адлюстраванняў ад аб'ектаў. Англійскі тэрмін-акронім з'явіўся ў 1941 годзе, потым у яго напісанні вялікія літары былі заменены малымі.