From Wikipedia, the free encyclopedia
Радаво́дныя кні́гі ў Расіі — рукапісныя, пазней друкаваныя зводы радаводаў (генеалагічных запісаў пра паходжанне, роднасныя сувязі і службу продкаў) сем’яў свецкіх феадалаў Расійскай дзяржавы, якія складаліся з 1540-х гг.
У XVI—XVII стст. утрымлівалі радаводы княжацкіх і баярскіх родаў, чые прадстаўнікі займалі вышэйшыя пасады ў дзяржаўным і ваенным апараце. Найбольш вядомы «Гасудараў радасловец » 1555—1556 гг. Пасля адмены месніцтва ў 1682 годзе створана Палата радаводных спраў для складання радаводных кніг расійскага дваранства. Гэтая палата шляхам дапаўнення «Гасударава радаслоўца» стварыла Аксамітную кнігу. Пасля выдання Даравальнай граматы дваранству 1785 года дваранскія сходы губерняў, у т.л. беларускіх, складалі радаводныя кнігі па сваіх губернях. У іх запісвалі дваран, якія валодалі ў губерні нерухомасцю; тых, чые продкі валодалі на тэрыторыі губерні маёнткамі; асоб, якія мелі выслужанае дваранства і дваранства замежнага паходжання (у любой губерні па жаданні).
Губернскія радаводныя кнігі падзяляліся на 6 частак. У 1-ю частку запісвалі роды сапраўднага (пачатак радаводу не раней за 1685) і набілітаванага дваранства; у 2-ю — роды выслужанага дваранства ваеннай службай; у 3-ю — роды выслужанага дваранства цывільнай службай або атрыманнем ордэна, які прыносіў дваранскі статус; у 4-ю — роды замежнага паходжання; у 5-ю — тытулаваныя роды; у 6-ю — старажытныя дваранскія роды, чый радавод пачынаўся раней 1685.
З сярэдзіны 19 ст. асобныя аўтары складалі радаводныя кнігі расійскіх княжацкіх і дваранскіх родаў, якія ў адрозненне ад традыцыйных радаводных кніг былі не справаводнымі дакументамі, а навуковымі даследаваннямі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.