From Wikipedia, the free encyclopedia
Рага́ля (польск.: Rogala) — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з сярэдзіны XIII ст. Гербам карысталася больш за 150 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у тым ліку Ажахоўскія, Завадскія, Іваноўскія, Красіцкія.
Паданне спасылаецца на выпадак у 1109 годзе, калі падчас вяртання з паходу на Прусію і Памеранію польскі князь Баляслаў III Крывавусты спыніўся каля вёскі Раські для адпачынку. Падчас палявання на прыбліжанага князю рыцара Біберштэйна наляцеў раз’ятраны буйвал. Біберштэйн, не разгубіўшыся, схапіў жывёлу за рог і так сціснуў у руцэ, што той зламаўся. Гэта бачыў Баляслаў і дазволіў рыцару дадаць да яго герба з аленевым рогам рог буйвала.
Шчыт герба падзелены вертыкальна папалам. У 1-м, чырвоным полі сярэбраны аленевы рог з 4 адросткамі, у 2-м, сярэбраным полі чырвоны буйвалавы рог; клейнод — над прылбіцай з каронай такія ж самыя рогі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.