Работніцка-сялянская Беларусь
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Работніцка-сялянская Беларусь» – вячэрняя штодзённая насценная газета Захфронтроста. Выдавалася 4 ліпеня – 25 верасня 1920 г. пераважна ў Менску на беларускай мове. Рэдактар З.Жылуновіч (Ц.Гартны). Пачала выходзіць у час ліпеньскай аперацыі савецкай-польскай вайны 1920 г. Выконвала ролю масавага агітатара і палітычнага выхавальніка малапісьменнага чытача: адметнасць стылю, кароткая перадавіца, сціслыя фразы, буйны шрыфт; друкавалася на адной старонцы газетнага аркуша. Мела рубрыкі: «Абарона савецкіх рэспублік», «Весткі з заграніцы», «На Беларусі» і інш. Змяшчала аператыўныя звесткі з франтоў, асвятляла ход ваенных дзеянняў і этапы мірных перагавораў з Польшчай, міжнароднага становішча і акцыі салідарнасці з Савецкай Расіяй у Англіі, Францыі і інш. краінах. Надрукавала вершы З.Бядулі (пад псеўд. Вольны) і А.Бабарэкі (пад псеўд. Адам Чырвоны). Выйшла 46 нумароў.
«Работніцка-сялянская Беларусь» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
Работніцка-сялянская Беларусь |
Тып | газета |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Зміцер Жылуновіч |
Заснавана | 4 ліпеня 1920 |
Спыненне публікацый | 25 верасня 1920 |
Мова | беларуская |