Пішчухавыя, паўзунковыя, пішчухі (Certhiidae) — сямейства птушак атрада Вераб’інападобныя (Passeriformes).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Даўжыня да 17 см, маса да 30 г. Дзюба даўжынёю да 1,5 см, тонкая, загнутая ўніз. Хвост цвёрды, ногі дужыя, учэпістыя, з загнутымі кіпцюрамі.
Адрозніваецца 2 (4) роды, 17 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыкі. Жывуць пераважна ў хваёвых і мяшаных лясах, гняздуюцца ў дуплах, трэшчынах ствалоў дрэў, пад карой. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца пішчуха звычайная (Certhia familiaris) і пішчуха караткапальцая (Certhia brachydactyla).
Кормяцца насякомымі, павукамі, насеннем. Нясуць да 9 яец двойчы за год.