From Wikipedia, the free encyclopedia
Пётр Рыгоравіч Чавус (нар. 7 студзеня 1939, в. Старына, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Беларусі, першы міністр абароны Беларусі (1991—1992).
Пётр Рыгоравіч Чавус | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | пасада створанная | ||||||
Пераемнік | Павел Паўлавіч Казлоўскі | ||||||
Нараджэнне |
7 студзеня 1939 (85 гадоў) |
||||||
Жонка | Лідзія Аляксееўна | ||||||
Дзеці | сын Алег | ||||||
Нацыянальнасць | беларус | ||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | -1995 | ||||||
Прыналежнасць |
СССР Беларусь |
||||||
Званне |
|
||||||
Камандаваў | Міністэрствам абароны Беларусі | ||||||
Узнагароды |
Сын загінулага партызана. Скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, потым Ташкенцкае вышэйшае агульнавайскавое каманднае вучылішча. Службу пачаў на пасадзе камандзіра танкавага ўзвода ў Паўночна-Каўказскай ваеннай акруге. Пасля быў намеснікам камандзіра танкавага батальёна ў Беларускай ваеннай акрузе. У 1968 годзе ўдзельнічаў у ўводзе войскаў Варшаўскага дагавора ў Прагу. Завочна скончыў Ваенна-палітычную акадэмію імя Леніна. У 1978 годзе паступіў у Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сілаў. З 1980 служыў у Сярэднеазіяцкай ваеннай акруге. З 1987 — саветнік начальніка генеральнага штаба Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан. У 1988—1991 — начальнік штаба Прыбалтыйскай ваеннай акругі. У 1991 годзе займаў пасады начальніка інстытута ваеннай гісторыі СССР, начальніка штаба і першага намесніка начальніка Грамадзянскай абароны СССР.
У канцы 1991 года падчас службовай камандзіроўкі ў Мінску прыняў прапанову ўзначаліць ствараемае Міністэрства па справах абароны Беларусі.
З мая 1992 года — намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь.
Узначальвае міжнародны кадэцкі рух, з’яўляецца старшынёй Міжнароднай асацыяцыі сувораўскіх, нахімаўскіх і кадэцкіх аб’яднанняў «Кадэцкае братэрства», ганаровым старшынёй Беларускага Сувораўска-нахімаўскага саюза, перайменаванага пасля ў Беларускі саюз сувораўцаў і кадэтаў.
Кавалер двух ордэнаў Чырвонай Зоркі, ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, двух ордэнаў Чырвонага Сцяга Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан, больш за трыццаць медалёў СССР, Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў.
У 2005 годзе сярод першых быў узнагароджаны Міжнароднай асацыяцыяй «Кадэцкае братэрства» ордэнам «Кадэцкі крыж» I ступені.
У 2013 годзе Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзнагародзіў яго ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы — свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені.
Жанаты, мае сына, дачку, двух унучак, унука.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.