![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/74/Sandpit.jpg/640px-Sandpit.jpg&w=640&q=50)
Пясочніца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пясочніца — адзін з аб'ектаў на дзіцячай пляцоўцы (руск.) (бел.: асаблівае месца, прызначанае для гульняў дзяцей малодшага ўзросту з пяском[1] пры выкарыстанні цацак. Звычайна пясочніца абгароджана борцікамі, часцей за ўсё зробленымі з дрэва: бярвення ці дошак. Прычым, борцікі часцяком маюць плоскую паверхню, каб на ёй можна было ляпіць бабкі. Часта ў цэнтры пясочніцы стаіць «грыбок», які абараняе гуляючых дзяцей ад дажджу і сонца.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/74/Sandpit.jpg/640px-Sandpit.jpg)
Пясочніца з'яўляецца найважнейшым эмацыйным цэнтрам узаемадзеяння дзяцей[2][3]. Гуляючы ў пясочніцы дзеці фармуюць каштоўнаснае стаўленне да свету цацак і свету ўзаемаадносін[4]. Гульня у пясочніцы таксама спрыяе развіццю ў дзяцей творчага ўяўлення, фантазіі, дробнай маторыкі, мыслення.
Збудаванне ўсталёўваецца ўдалечыні ад дрэў, бо інакш падаючае лісце засмечвае пясочніцу, а пясок у цені пасля дажджу даўжэй высыхае[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/85/Sandbox_Lawn_Jam_Our_Community_Place_Harrisonburg_VA_June_2008.jpg/640px-Sandbox_Lawn_Jam_Our_Community_Place_Harrisonburg_VA_June_2008.jpg)
Гульні ў пясочніцы:
- лепка бабак
- будаўніцтва замкаў з пяску (руск.) (бел. і капанне «пячор»
- гульні ў машынкі (у пяску рыюцца «гаражы» і праводзяцца дарогі)
- гульні ў краму (бабкі з'яўляюцца ўніверсальным прадуктам, а ў якасці плацежных сродкаў і іншых прадуктаў часта выкарыстоўваюцца палачкі і лісце)
- гульні ў «Госці» (ляльку частуюць бабкамі)[5].
- гульні з пяском і вадой[6].