From Wikipedia, the free encyclopedia
Пункт (лат. punctus «пунктус» — кропка) — адно з фундаментальных паняццяў геаметрыі. Пункт — гэта аб’ект, які мае пэўнае размяшчэнне (каардынаты) ў прасторы, але не мае ніякіх іншых геаметрычных характарыстык: памераў, формы, кірунку і г.д. Пункт з’яўляецца найпрасцейшым геаметрычным аб’ектам (фігурай), бо гэта адзіны геаметрычны аб’ект, які не мае частак. З’яўляецца нуль-мерным аб’ектам.
Хаця паняцце пункта з’яўляецца ідэалізаваным (бо ўсе аб’екты, што існуюць рэальна, маюць пэўныя ненулявыя памеры), яго часта можна з добрай ступенню дакладнасці выкарыстоўваць пры рашэнні фізічных задач, умоўна лічучы фізічныя аб’екты пунктамі (гл. матэрыяльны пункт).
Геаметрычныя аб’екты (напрыклад, лінія, паверхня, цела, фігура) разглядаюцца як сукупнасць пунктаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.