Псілот (Psilotum) — род споравых раслін сямейства псілотавых.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Прадстаўлены 4 відамі, якія шырока распаўсюджаны ў тропіках і субтропіках абодвух паўшар'яў. Спарафіт у надземнай частцы дыхатамічна разгалінаваны, з дробнымі лускападобнымі вырастамі. У падземнай частцы — карэнішчападобны рызамоід са шматлікімі рызоідамі і эндатрофнай мікарызай. У псілота цэнтральны цыліндр — актынастэла. У спарангіях на канцах кароткіх галінак утвараюцца аднолькавыя споры. Пры прарастанні яны ўтвараюць двухполы гаметафіт, які развіваецца ў сімбіёзе з гіфамі грыба. Сперматазоіды псілота мнагажгуцікавыя. Малады спарафіт жывіцца за кошт гаметафіта. Пазней ён жыве самастойна. Плоскае ці трохграннае сцябло псілота дасягае вышыні 20-100 см.