Прэзідэнт Грузіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэзідэнт Грузіі — у адпаведнасці з Канстытуцыяй Грузіі[1] глава дзяржавы і глава выканаўчай ўлады, Вярхоўны Галоўнакамандуючы Ўзброенымі Сіламі Грузіі, вышэйшы прадстаўнік Грузіі ў знешніх адносінах; накіроўвае яе ўнутранюю і знешнюю палітыку, забяспечвае адзінства і цэласнасць краіны і працу дзяржаўных і ўсіх іншых устаноў.
Прэзідэнт Грузіі | |
---|---|
груз. საქართველოს პრეზიდენტი | |
| |
Пасаду займае Саламэ Зурабішвілі | |
Узначальвае | |
Форма звароту | Гаспадзін прэзідэнт, Ваша правасхадзіцельства |
Афіцыйная рэзідэнцыя | «Прэзідэнцкі Палац» у Аўлабары |
Прызначаецца | абіраецца |
Пасада з’явілася | 14 красавіка 1991 |
Першы на пасадзе | Звіяд Гамсахурдзія |
Сайт | Афіцыйны сайт «Прэзідэнцкага Палаца» |
Абіраецца праз ўсенароднае галасаванне срокам на пяць гадоў. Адна і тая ж асоба не можа абірацца прэзідэнтам больш чым на два срока запар.
9 красавіка 1991 года Грузія абвясціла незалежнасць ад СССР. 6 мая 1991 адбыліся выбары, на якіх прэзідэнтам Грузіі юыў абраны Звіяд Гамсахурдзія. У снежні 1991 — студзені 1992 гадоў у краіне адбыўся ваенны пераварот. Запрошаны яго арганізатарамі на пасаду главы Грузіі Эдуард Шэварднадзэ заняў пасаду старшыні Дзяржаўнага Савета рэспублікі, пасада прэзідэнта заставалася вакантнай. Толькі 5 лістапада 1995 года адбыліся выбары, на якіх Шэварднадзэ быў абраны прэзідэнтам. Потым 9 красавіка 2000 ён быў пераабраны. У выніку так званай «рэвалюцыі руж» Эдуард Шэварнадзэ быў вымушаны сысці ў адстаўку.
4 студзеня 2004 прэзідэнтам Грузіі быў абраны Міхаіл Саакашвілі. Пасля разгону масавых акцый пратэсту апазіцыі ў лістападзе 2007 года ён быў вымушаны злажыць з сабе паўнамоцтвы, абвясціўшы датэрміновыя выбары. яны адбыліся 5 студзеня 2008 года, іх таксама выйграў Саакашвілі. Яго інаўгурацыя адбылася 20 студзеня 2008 года.
Чарговыя выбары прэзідэнта Грузіі адбыліся 27 кастрычніка 2013 года.