![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/34/Flag_of_the_President_of_Italy.svg/langbe-640px-Flag_of_the_President_of_Italy.svg.png&w=640&q=50)
Прэзідэнт Італіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэзідэнт Італьянскай Рэспублікі (італ.: Presidente della Repubblica Italiana) — глава дзяржавы, прадстаўнік нацыянальнага адзінства і гарант канстытуцыі Італіі. Прэзідэнт з'яўляецца канстытуцыйным органам дзяржавы, які абіраецца на сумесным паседжанні палат Парламента Італіі. Тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта — 7 гадоў.
Прэзідэнт Італьянскай Рэспублікі | |
---|---|
Presidente della Repubblica Italiana | |
![]() Штандар прэзідэнта Італьянскай Рэспублікі | |
![]() Пасаду займае Серджа Матарэла з 3 лютага 2015 | |
Узначальвае | |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Квірынальскі палац |
Прызначаецца | адмысловай калегіяй выбаршчыкаў, якая складаецца з сенатараў і дэпутатаў Парламента, якія засядаюць разам з прадстаўнікамі правінцый. |
Тэрмін паўнамоцтваў | 7 гадоў |
Пасада з’явілася | 1946 |
Першы на пасадзе | Энрыка дэ Нікола |
Сайт | www.quirinale.it/ |
У канстытуцыі Італіі ўстаноўлена, што прэзідэнтам можа быць грамадзянін Італьянскай Рэспублікі не маладзей 50-ці гадоў і які мае грамадзянскія і палітычныя правы.
Пост прэзідэнта рэспублікі несумяшчальны з якой-небудзь іншай пасадай.
Рэзідэнцыя прэзідэнта Італіі знаходзіцца ў Рыме, у Квірынальскім палацы. Прэзідэнты размяшчаюць памесцем у Кастэль Парцыяна, блізка ад Рыма, і Вілай Росберы ў Неапалі.
У наш час прэзідэнтам Італіі з'яўляецца Серджа Матарэла, 12-ы чалавек, які займае гэту пасаду.
Пасля адстаўкі прэзідэнты Італіі атрымліваюць пасаду пажыццёвага сенатара і ганаровую пасаду Ганаровага прэзідэнта Італьянскай Рэспублікі.