Прэзідэнт Ірландыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэзідэнт Ірландыі (ірл.: Uachtarán na hÉireann) — глава дзяржавы ў Ірландыі. На пасаду прэзідэнта можа быць выбраны грамадзянін Рэспублікі Ірландыя, які дасягнуў узросту 35 гадоў. Прэзідэнт Ірландыі выбіраецца ўсенародным тайным галасаваннем тэрмінам на 7 гадоў. Асоба, якая займае ці займала раней пасаду прэзідэнта, можа адзін раз прэтэндаваць на перавыбранне на гэту пасаду[1]. Для рэгістрацыі кандыдат у прэзідэнты павінен быць намінаваны не менш чым 20 членамі парламента або не менш чым 4 саветамі гарадоў ці графстваў. Акрамя таго, дзеючы або былы прэзідэнт Ірландыі, які адпрацаваў адзін тэрмін, мае права самастойна балатавацца на другі тэрмін. У выпадку, калі маецца толькі адзін кандыдат, выбары не праводзяцца і ён аўтаматычна займае на пасаду, так, Патрык Хілеры абодва разы стаў прэзідэнтам без правядзення выбараў.
Прэзідэнт Ірландыі | |
---|---|
Uachtarán na hÉireann | |
| |
Пасаду займае Майкл Хігінс з 11 лістапада 2011 | |
Узначальвае | |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Áras an Uachtaráin[d] |
Тэрмін паўнамоцтваў | 7 гадоў, 2 тэрміна |
Пасада з’явілася | 25 чэрвеня 1938 |
Першы на пасадзе | Дуглас Хайд |
Сайт | president.ie |
Пасада прэзідэнта быў створаны ў адпаведнасці з канстытуцыяй 1937 года замест скасаванай пасады генерал-губернатара. Прэзідэнт Ірландыі ў значнай меры цырыманіяльная пасада, асноўная выканаўчая ўлада ў краіне належыць прэм'ер-міністру Ірландыі. У наш час прэзідэнтам з'яўляецца Майкл Хігінс, які заняў пасаду 11 лістапада 2011 года. Выбары на пасаду прэзідэнта павінны адбыцца роўна праз шэсцьдзесят дзён да даты заканчэння тэрміна выканання паўнамоцтваў кожным прэзідэнтам, але ў выпадку зняцця з пасады прэзідэнта або яго смерці, адстаўкі, ці пастаяннай няздольнасці, калі гэта здарылася да або пасля яго ўступлення на пасаду, абранне на пасаду прэзідэнта павінна адбыцца ў шасцідзесяцідзённы тэрмін пасля гэтай падзеі. Кожны наступны прэзідэнт павінен заняць пасаду ў дзень, наступны за днём заканчэння тэрміна знаходжання на пасадзе яго папярэдніка або як мага хутчэй пасля зняцця яго папярэдніка з пасады, яго смерці, адстаўкі ці ўстойлівай няздольнасці[2]. У выпадку адстаўкі, смерці або адхілення прэзідэнта ад пасады яго абавязку да інаўгурацыі новага выконвае Прэзідэнцкая камісія, якая складаецца са старшыняў абедзвюх палат Парламента і Вярхоўнага суда.