Прыпяць
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Прыпяць (значэнні).
Пры́пяць — рака ў Валынскай, Ровенскай і Кіеўскай абласцях Украіны, Брэсцкай і Гомельскай абласцях Беларусі, правы прыток Дняпра. Даўжыня 761 км[1], у межах Беларусі 500 км. Вадазбор 121 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 450 м³/с. Агульнае падзенне ракі 69,5 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,1 ‰.
Хуткія факты Прыпяць, Характарыстыка ...
Прыпяць | |
---|---|
укр.: Прип’ять | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 761 км |
Басейн | 121 000 км² |
Расход вады | 450 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | Украіна |
• Месцазнаходжанне | в. Гладзін (Украіна) |
• Каардынаты | 51°20′00″ пн. ш. 23°47′26″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дняпро |
• Каардынаты | 51°11′30″ пн. ш. 30°28′55″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,1 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дняпро → Чорнае мора |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць