From Wikipedia, the free encyclopedia
Процівазача́ткавыя сро́дкі, або кантрацэпты́вы — сродкі, якія засцерагаюць ад цяжарнасці. Адрозніваюць механічныя і хімічныя процівазачаткавыя сродкі, якія выконваюць бар'ерную функцыю і перашкаджаюць злучэнню сперматазоіда і яйцаклеткі, гарманальныя процівазачаткавыя сродкі, якія парушаюць фізіялагічныя механізмы ўзнаўлення патомства.
Да механічных процівазачаткавых сродкаў адносяць прыстасаванні, якія прадухіляюць пранікненне сперматазоідаў у матку або перашкаджаюць развіццю ў матцы аплодненай яйцаклеткі — прэзерватывы, гумавыя дыяфрагмы , каўпачкі , унутрыматачныя сродкі. Мужчынскі прэзерватыў — адзін з найбольш эфектыўных сродкаў прафілактыкі венерычных захворванняў і СНІДу. Унутрыматачныя процівазачаткавыя сродкі уводзяць у поласць маткі, могуць мець і лекавыя сродкі.
Да хімічных процівазачаткавых сродкаў мясцовага дзеяння адносяць рэчывы, якія выклікаюць гібель сперматазоідаў, што трапілі ў похву, напрыклад, слабыя арганічныя кіслоты, экстракты некаторых раслін. Хімічныя процівазачаткавыя сродкі часта камбінуюць паміж сабой і выкарыстоўваюць у выглядзе спецыяльных паст, парашкоў і інш. Пашыраны гарманальныя лекавыя процівазачаткавыя сродкі , якія прадухіляюць цяжарнасць шляхам прыгнечвання авуляцыі і сперматагенезу, зменай уласцівасцей слізі шыйкі маткі і інш.
У якасці пераральных гарманальных процівазачаткавых сродкаў выкарыстоўваюць сінтэтычныя аналагі жаночых палавых гармонаў або іх камбінацыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.