![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a5/Graceful_Eruption.jpg/640px-Graceful_Eruption.jpg&w=640&q=50)
Пратуберанец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пратубера́нцы (ад лац.: protubero — узнімаюся) — плазменныя ўтварэнні ў кароне Сонца; больш шчыльныя і халодныя за плазму кароны.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a5/Graceful_Eruption.jpg/640px-Graceful_Eruption.jpg)
Узнікаюць у месцах павышанай актыўнасці Сонца і выцягнуты ўздоўж сілавых ліній[ru] магнітнага поля. На краі Сонца назіраюцца ў выглядзе святлівых воблакаў, арак, струменяў, у праекцыі на сонечны дыск — у выглядзе цёмных валокнаў.
Паводле знешняга выгляду і характару рухаў адрозніваюць:
- спакойныя пратуберанцы (даўжыня каля 200 тыс. км, таўшчыня — 6 тыс. км, вышыня над паверхняй Сонца — 40 тыс. км, тэмпература ад 6 да 15 тыс. К, працягласць існавання ад адных-двух сутак да некалькіх месяцаў);
- пратуберанцы сонечных плям (назіраецца рух іх асобных частак, час жыцця ад некалькіх мінут да некалькіх гадзін);
- эруптыўныя пратуберанцы (узнікаюць са спакойных, больш яркія, узмацняюцца ўнутраныя рухі, тэмпература ад 15 да 25 тыс. К, час жыцця ад некалькіх мінут да паўгадзіны).
Колькасць пратуберанцаў на Сонцы і іх размеркаванне па шыротах адпавядаюць 11-гадоваму цыклу сонечнай актыўнасці.
Існуе цесная сувязь паміж пратуберанцамі і формай сонечнай кароны.