Абсалютная тэрмадынамічная тэмпература
From Wikipedia, the free encyclopedia
Абсалютная тэмпература — гэта безумоўная мера тэмпературы і адна з галоўных характарыстык тэрмадынамікі.
Паняцце абсалютнай тэмпературы было ўведзена У. Томсанам (Кельвінам), у сувязі з чым шкалу абсалютнай тэмпературы завуць шкалой Кельвіна або тэрмадынамічнай тэмпературнай шкалой. Адзінка абсалютнай тэмпературы — кельвін (К).
Абсалютная шкала тэмпературы завецца так, таму што мера асноўнага стану ніжняй мяжы тэмпературы:
абсалютны нуль — найболей нізкая магчымая тэмпература, пры якой нічога не можа быць халадней і тэарэтычна немагчыма выняць з рэчыва цеплавую энергію.
Абсалютны нуль вызначаны як 0 K. Што прыблізна роўна −273.15 °C. Адзін Кельвін роўны аднаму градусу Цэльсія.
Абсалютная тэрмадынамічная тэмпература | |
---|---|
Вывучаецца ў | тэрмадынаміка |
ISQ dimension | [1] |
Формула, якая апісвае закон або тэарэму | [2] |
Пазначэнне ў формуле | , , , і |
Сімвал велічыні (LaTeX) | [3] і [3] |
Measurement scale | International Temperature Scale of 1990[d][4][3] і Provisional Low-Temperature Scale of 2000[d] |
Is invariant under | Ізатэрмічны працэс |
Рэкамендаваная адзінка вымярэння | Кельвін[5][3][…] |
Абсалютная тэмпература з малекулярна-кінетычнага пункта гледжання

Тэрмадынамічная тэмпература з малекулярна-кінетычнага пункта гледжання — фізічная велічыня, якая характарызуе інтэнсіўнасць хаатычнага, цеплавога руху ўсёй сукупнасці часціц сістэмы і прапарцыйная сярэдняй кінетычнай энергіі паступальнага руху адной часціцы.
Сувязь паміж кінетычнай энергіяй, масай і хуткасцю выяўляецца наступнай формулай:
Ek = 1/2m • v 2
Такім чынам часціцы, якія маюць аднолькавую масу і аднолькавую хуткасць, маюць таксама і аднолькавую тэмпературу.
Сярэдняя кінетычная энергія часціцы звязана з тэрмадынамічнай тэмпературай пастаяннай Больцмана:
Eср = 3/2kBT
дзе kB = 1.380 6505(24) × 10−23 Дж/K — пастаянная Больцмана
- T — тэрмадынамічная тэмпература, К
Энергія цеплавога руху пры абсалютным нулі
Калі матэрыя астуджаецца, шматлікія формы цеплавой энергіі і звязаныя з ёй эфекты адначасова памяншаюцца па велічыні. Рэчыва пераходзіць ад меней спарадкаванага стану да больш спарадкаванага. Газ ператвараецца ў вадкасць і затым крышталізуецца ў цвёрдае цела (гелій і пры абсалютным нулі застаецца ў вадкім стане пры атмасферным ціску). Рух атамаў і малекул запавольваецца, іх кінетычная энергія памяншаецца. Супраціўленне большасці металаў падае з-за памяншэнні рассейвання электронаў на вагальных з меншай амплітудай атамах крышталічнай рашоткі. Такім чынам нават пры абсалютным нулі электроны праводнасці рухаюцца паміж атамамі з хуткасцю Фермі парадку 1×106м/с.
Тэмпература, пры якой часціцы рэчыва маюць мінімальную колькасць руху, і якое захоўваецца толькі дзякуючы квантавамеханічнага руху — гэта тэмпература абсалютнага нуля (Т = 0К).
Тэмпературы абсалютнага нуля дасягнуць немагчыма. Найболей нізкая тэмпература 450±80 × 10−12К кандэнсату Бозэ — Эйнштэйна атамаў натрыю была атрыманая ў 2003 г. даследчыкамі з МТІ. Пры гэтым пік цеплавога выпраменьвання знаходзіцца ў вобласці даўжынь хваль парадку 6400 км, гэта значыць прыкладна радыусу Зямлі.
Тэмпература з тэрмадынамічнага пункта гледжання
Існуе мноства розных шкал тэмператур. Калісьці тэмпература вызначалася вельмі адвольна. Мерай тэмпературы служылі пазнакі, нанесеныя на роўных адлегласцях на сценах люлечкі, у якой пры награванні пашыралася вада. Потым вырашылі вымераць тэмпературу ртутным тэрмометрам і выявілі, што градусныя адлегласці не аднолькавыя. У тэрмадынаміцы даецца азначэнне тэмпературы, якое не залежыць ад якіх-небудзь уласцівасцяў рэчыва.
Увядзём функцыю f(T), якая не залежыць ад уласцівасцяў рэчыва. З тэрмадынамікі следуе, што:
Калі нейкая цеплавая машына, паглынаючы колькасць цеплыні Q1 пры T1 вылучае цеплыню Qs пры тэмпературы ў адзін градус, а іншая машына, паглынуўшы цеплыню Q2 пры T2, вылучае тую ж самую цеплыню Qs пры тэмпературы ў адзін градус, то машына, паглынальная Q1 пры T1 павінна пры тэмпературы T2 вылучаць цеплыню Q2.
Вядома, паміж цеплынёй Q і тэмпературай T існуе залежнасць і цеплыня Q1 павінна быць прапарцыйна Qs. Такім чынам, кожнай колькасці цеплыні Qs, вылучанай пры тэмпературы ў адзін градус, адпавядае колькасць цеплыні, паглынутай машынай пры тэмпературы T, роўна Qs, памножанаму на некаторую нарастаючую функцыю f тэмпературы:
- Q=Qsf(T)
Паколькі знойдзеная функцыя ўзрастае з тэмпературай, то можна лічыць, што яна сама па сабе вымярае тэмпературу, пачынаючы са стандартнай тэмпературы ў адзін градус. Гэта азначае, што можна знайсці тэмпературу цела, вызначыўшы колькасць цеплыні, якая паглынаецца цеплавой машынай, што працуе ў інтэрвале паміж тэмпературай цела і тэмпературай у адзін градус. Атрыманая такім чынам тэмпература завецца абсалютнай тэрмадынамічнай тэмпературай і не залежыць ад уласцівасцяў рэчыва. Такім чынам, для зварачальнай цеплавой машыны выконваецца роўнасць:
дзе S — энтрапія.
Для сістэмы, у якой энтрапія S можа быць функцыяй S(E) яе энергіі Е, тэрмадынамічная тэмпература вызначаецца як:
Гл. таксама
- Абсалютны нуль тэмпературы
- Абсалютная шкала тэмператур
- Цеплавое выпраменьванне
Зноскі
- 3.7 // Quantities and units—Part 1: General — 1 — ISO, 2009. — P. 4. — 41 p.
- 5-1 // Quantities and units — Part 4: Mechanics — 2 — ISO, 2019. — 15 с.
- International Organization for Standardization 5-1 // Quantities and units — Part 5: Thermodynamics — 2 — 2019. — 16 p.
- Quantities and units—Part 5: Thermodynamics — 1 — ISO, 2007. — 22 p.
- 5-1.a // Quantities and units—Part 5: Thermodynamics — 1 — ISO, 2007. — 22 p.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.