From Wikipedia, the free encyclopedia
Правіла Ленца, закон Ленца — асноўнае правіла (закон), якое вызначае напрамак індукцыйнага току.
Устаноўлена Э. Ленцам у 1834 годзе як удакладненне закону электрамагнітнай індукцыі.
Паводле правіла Ленца індукцыйны ток, які ўзнікае ў замкнёным контуры пры змене знешняга магнітнага патоку, мае такі напрамак, што створаны ім магнітны паток праз плошчу, абмежаваную контурам, імкнецца кампенсаваць тую змену знешняга магнітнага патоку, якая выклікае індукцыйны ток. Правіла Ленца з'яўляецца вынікам дзеяння закону захавання энергіі ў электрамагнітных з'явах.
Правіла Ленца можна праілюстраваць, выкарыстаўшы два алюмініевыя кальцы (адно з іх з разрэзам), замацаваныя на стрыжні, які свабодна верціцца вакол вертыкальнай восі. Дослед паказвае, што пры набліжэнні пастаяннага магніта да суцэльнага кальца яно адштурхваецца ад магніта; пры аддаленні магніта кальцо прыцягваецца да яго. Адштурхванне і прыцяжэнне суцэльнага кальца тлумачаць узнікненнем у ім індукцыйнага току пры змяненні магнітнага патоку праз паверхню, абмежаваную кальцом. Відавочна, што пры набліжэнні магніта да кальца напрамак індукцыйнага току такі, што індукцыя магнітнага поля току супрацьлеглая індукцыі магнітнага поля пастаяннага магніта. Пры аддаленні магніта індукцыі магнітных палёў току і магніта супадаюць па напрамку. Пры руху магніта адносна кальца з разрэзам узаемадзеянне не назіраецца, бо індукцыйны ток адсутнічае
Каб вызначыць напрамак індукцыйнага току паводле правіла Ленца, неабходна выканаць наступныя аперацыі:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.