Праваслаўная Царква Малдовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Праваслаўная царква Малдовы (малд.: Biserica Ortodoxă din Moldova ці Малдаўска-Кішынёўская мітраполія) — самакіраваная частка Рускай праваслаўнай царквы. Ахоплівае тэрыторыю Малдовы і Прыднястроўя.
Праваслаўная царква Малдовы | |
---|---|
Biserica Ortodoxă din Moldova | |
Асноўная інфармацыя | |
Аўтаномія | 2 кастрычніка 1992 |
Прадстаяцель у наш час | мітрапаліт Уладзімір (Кантаран) |
Цэнтр | Кішынёў, Малдова |
Рэзідэнцыя Прадстаяцеля | Кішынёў |
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) | Малдова |
Царква-маці | Руская праваслаўная царква |
Мова набажэнстваў | малдаўскі царкоўнаславянскі, |
Каляндар | юліянскі |
Колькасць | |
Епіскапаў | 8 |
Епархій | 6 |
Навучальных устаноў | 3 |
У 1813 годзе на тэрыторыі Бесарабіі, што адышла да Расійскай імперыі, была заснавана Кішынёўская епархія ў складзе Рускай Царквы. У 1918 годзе пасля акупацыі Бесарабіі Кішынёўская епархія Румынскімі ўладамі была ўключана ў склад Бесарабскай мітраполіі Румынскай Царквы. З 1944 года епархія зноў у складзе Рускай Праваслаўнай Царквы[1].
Статус самакіраванай быў пададзены 2 кастрычніка 1992 года рашэннем Свяшчэннага Сінода РПЦ. Томас патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Аляксія II з дарам аўтаноміі быў дадзены 2 снежня 1994 года.
Прадстаяцель (з часу ўстанаўлення самакіраванага статусу) — Уладзімір (Кантаран), мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы.
У наш час асноўнай богаслужэбнай мовай з'яўляецца малдаўская; выкарыстоўваюцца таксама царкоўна-славянская і гагаузская мовы[1].