From Wikipedia, the free encyclopedia
Палін Элен «Полі» Хігінс (4 ліпеня 1968, Глазга — 21 красавіка 2019, Страуд, Паўднёва-Заходняя Англія) — шатландскі адвакат, пісьменніца і лабістка аховы навакольнага асяроддзя, якую Джонатан Уотс апісаў у некралогу ў The Guardian як «адну з самых натхняльных фігур зялёнага руху ў свеце»[2]. Яна пакінула сваю юрыдычную кар’еру, каб засяродзіцца на абароне навакольнага асяроддзя, і беспаспяхова лабіравала Камісію міжнароднага права арганізацыі Аб'яднаных Нацый з мэтай прызнання экацыду міжнародным злачынствам. Хігінс напісала тры кнігі Eradicating Ecocide («Выкараненне экацыду»), і заснавала групу «Абаронцы Зямлі» для збору сродкаў.
Полі Хігінс | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 ліпеня 1968 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 красавіка 2019 (50 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | абаронца навакольнага асяроддзя, барыстар, пісьменніца |
Навуковая сфера | ecocide law[d] і экацыд |
Альма-матар | |
Сайт | pollyhiggins.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хігінс вырасла ў Блэйнфілдзе ля падножжа Кэмпсі-Хілз у Шатландыі[3]. Яе бацька быў метэаролагам падчас Другой сусветнай вайны, а маці была мастачкай. Сямейная цікавацсць да клімата і зялёных пытанняў уплывала на яе з ранніх гадоў[2][3]. Пасля вучобы ў езуіцкім каледжы Святога Алаізія у Глазга (1986) яна атрымала ступень у Абердзінскім універсітэце (1990), дыплом першай ступені ва Утрэхцкім універсітэце і скончыла аспірантуру Універсітэта Глазга (1991)[4][5]. Ва ўніверсітэцкія гады яна супрацоўнічала з Фрыдэнсрайхам Хундэртвасерам, мастаком і экаактывістам з Аўстрыі. Пазней яны адправіліся ў Вену, дзе на яе паўплываў Еўрапейскі экалагічны рух[3]. У 2013 годзе яна атрымала ступень доктара Honoris Causa ў бізнес-школе Лазаны, Швейцарыя.
Хігінс вывучала юрыспрудэнцыю ў Гарадскім універсітэце і юрыдычнай школе Inns of Court у Лондане; у 1998 годзе яе прызвалі ў адвакатуру[6]. Яна працавала юрысткай у Лондане, спецыялізуючыся на карпаратыўным праве і працаўладкаванні[2][3][7].
Хігінс апісала, як у канцы трохгадовай справы пра чалавека, які атрымаў траўму на працы, яна глядзела ў акно ў апеляцыйным судзе і думала: «Зямля таксама атрымлівае траўмы і шкоду, і з гэтым нічога не зробіш», і «Зямля мае патрэбу ў добрым юрысце»[3]. Пасля яна кінула працу, каб засяродзіцца на міжнародным праве, якое прыцягнула б кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўрада да крымінальнай адказнасці за прычыненую імі навакольнаму асяроддзю шкоду[2].
Экацыд быў прапанаваны ў якасці аднаго з міжнародных злачынстваў супраць свету ў 1996 годзе, але не быў уключаны ў канчатковы варыянт Рымскага статута Міжнароднага крымінальнага суда. Хігінс пачала кампанію за ўключэнне прыкладна ў 2009 годзе[8][7]. У 2010 годзе яна казала, што экацыд «прыводзіць да знясілення рэсурсаў, а там, дзе адбываецца эскалацыя знясілення рэсурсаў, за гэтым ідзе вайна. Там, дзе падобнае знясіленне з’яўляецца вынікам дзеянняў чалавецтва, экацыд можа разглядацца як злачынства супраць свету»[7]. Яна лабіравала Юрыдычную камісію Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, каб прызнаць экацыд міжнародным злачынствам, але пры яе жыцці гэтая мэта не была дасягнутая[2].
У рамках сваёй кампаніі Хігінс напісала кнігу Eradicating Ecocide і заснавала групу па зборы сродкаў «Абаронцы Зямлі»[8]. Яна была заснавальніцай Альянсу Зямнога Закона[9]. У 2009 годзе часопіс The Ecologist назваў Хігінс «адным з дзесяці лепшых дальнабачных мысляроў свету»[10]. Яна заняла 35-е месца ў спісе 100 самых натхняльных жанчын свету часопіса Salt за 2016 год[11].
Пакінуўшы Шатландыю, Хігінс жыла ў Лондане[3][7], а пазней пасялілася недалёка ад Страўда, Глостэршыр[12]. Яна была замужам за Янам Лоры, суддзёй і каралеўскім адвакатам[13][14].
У сакавіку 2019 года Джордж Монбіа абвясціў, што ў Хігінс дыягнаставалі рак у тэрмінальнай стадыі[8]. Яна памерла 21 красавіка 2019 года ва ўзросце 50 гадоў[2]. Пахавана ў Сладзе, Глостэршыр[12].
Кнігі
Дакументы
У 2011 годзе кніга «Выкараненне экацыда» была прызнана пераможцам Нацыянальнай прэміі «Народная Кніга»[15]. У 2012 годзе Хігінс прачытала лекцыю ў памяць аб Рэйчэл Карсан[16]. У яе было ганаровае (неакадэмічнае) прафесарскае званне ва Універсітэце Осла (2013-14)[17], яна атрымала ганаровую доктарскую ступень у бізнес-школе Лазаны, Швейцарыя (2013)[18][19]. У 2018 годзе яна была ўдастоена ганаровай Стыпендыі Каралеўскага шатландскага геаграфічнага таварыства[20]. Сярод іншых яе ўзнагарод-прэмія Polarbröd Utstickarpriset за Future Leadership (2016)[21] і прэмія Slovakian Ekotopfilm Award (2017)[22].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.