Абердзінскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Абердзінскі ўніверсітэт (англ.: University of Aberdeen) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Абердзін у Шатландыі.
Абердзінскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Aberdeen | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Aberdeen |
Заснаваны | 1495 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Абердзін, Шатландыя |
Сайт | abdn.ac.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гэта старажытны універсітэт, заснаваны ў 1495 годзе, калі Уільям Эльфінстон, біскуп Абердзіна і канцлер Шатландыі, звярнуўся да Папы Аляксандра VI ад імя Якава IV, караля Шатландыі, з просьбай аб стварэнні Каралеўскага каледжа, зрабіўшы яго трэцім старэйшым універсітэтам Шатландыі і пятым ў англамоўным свеце. Абердзінская вучэльня нязменна ўваходзіць у лік 160 лепшых універсітэтаў свету і ўваходзіць у 20 лепшых універсітэтаў Злучанага Каралеўства па версіі "The Guardian", "The Times" і "The Sunday Times".
Універсітэт у цяперашнім выглядзе быў утвораны ў 1860 годзе ў выніку зліцця Каралеўскага каледжа і Марышаль-каледжа, другога ўніверсітэта, заснаванага ў 1593 годзе ў якасці пратэстанцкай альтэрнатывы першаму. Гадавы даход установы за 2020–2021 гады склаў 235,9 мільёна фунтаў стэрлінгаў, з якіх 45,9 мільёна фунтаў стэрлінгаў прыпадалі на даследчыя гранты і кантракты, а выдаткі — 228,6 мільёна фунтаў стэрлінгаў.
У ВНУ навучаецца каля 15 000 студэнтаў ад бакалаўрыяту да дактарантуры (па стане на 2020 год), у тым ліку шмат замежных студэнтаў. Ва ўніверсітэце выкладаецца шырокі спектр дысцыплін, прапануецца каля 650 праграм бакалаўрыяту. Абердзінская вучэльня выхавала шырокае кола вядомых выпускнікоў, і ўніверсітэт адыграў ключавую ролю ў шатландскай Рэфармацыі, шатландскім Асветніцтве і шатландскім Адраджэнні. Пяцёра лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі з тых часоў былі звязаны з універсітэтам: двое па хіміі, адзін па фізіялогіі і медыцыне, адзін па фізіцы і адзін прэміі міру.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.