Полаг лесу
From Wikipedia, the free encyclopedia
Полаг лесу — сукупнасць крон самкнёных дрэў, што месцяцца ў адным або некалькіх ярусах. У простых дрэвастоях лясны полаг утвараецца адным ярусам дрэў, у якім кроны размяшчаюцца прыкладна на адным узроўні з адхіленнем на 10-15 % ад сярэдняй вышыні дрэвастою. Лясны полаг у змешаных і складаных дрэвастоях фармуецца з некалькіх ярусаў[1].
Самкнёнасць полагу — адносіны сумы плошчаў гарызантальных праекцый крон дрэў (без уліку плошчы іх перакрыцця) да агульнай плошчы ўчастка лесу. Выяўляецца ў дзесятых долях адзінкі, адпаведнай поўнай самкнёнасці[2].