![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4b/Sluck_district_of_Belarus_-_Pokra%25C5%25A1a%25C5%25ADski_sielsaviet.png/640px-Sluck_district_of_Belarus_-_Pokra%25C5%25A1a%25C5%25ADski_sielsaviet.png&w=640&q=50)
Покрашаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
По́крашаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Покрашава.
Покрашаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Слуцкі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Покрашава |
Дата ўтварэння | 26 лютага 1932 |
Насельніцтва (2019) | 1 408 |
![]() |
|
Тэлефонны код | 1795 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 26 лютага 1932 года як Покрашаўскі нацыянальны польскі сельсавет у складзе Слуцкага раёна БССР. 20 лістапада 1934 года рэарганізаваны ў беларускі сельсавет, з часткі сельсавета ўтвораны Замасцянскі нацыянальны польскі сельсавет. З 12 лютага 1935 года ў складзе Грэскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Грэскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Слуцкага раёна.
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 2287 чалавек[1], з іх 95,4 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 0,6 % — украінцы[2]; паводле перапісу 2019 года — 1408 чалавек[3].