Плошча Рэспублікі (Рым)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Плошча Рэспублікі (італ.: Piazza della Repubblica) — плошча ў цэнтры Рыма, недалёка ад станцыі Тэрміні, побач з тэрмамі Дыяклетыяна. Ад плошчы бярэ пачатак віа Нацыянале, адна з галоўных вуліц горада. Пад плошчай знаходзіцца станцыя метро «Рэпубліка — Тэатра-дэль-Опера» лініі A Рымскага метрапалітэна.