Плеяды (зорнае скопішча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Плеяды.
Запыт «M45» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.
Плеяды (астранамічнае абазначэнне — M45; часам таксама выкарыстоўваецца ўласнае імя Сем сясцёр, састарэлая назва — Стажары, у Бібліі і Торы — Кіма, беларуская народная назва — Сітца[1]) — рассеянае скопішча ў сузор’і Цяльца. Каля 300—500 зорак блакітнага колеру знаходзяцца ўнутры сферы дыяметрам каля 30 светлавых год; простым вокам відаць 6 зорак, самая яркая — Альцыёна. Іншыя зоркі: Цэлена. Зоркі знаходзяцца ў блакітнаватай газава-пылавой адбівальнай туманнасці, у якой яны ўтварыліся (узрост каля 50 млн гадоў). На небе плеяды маюць вуглавы памер каля 1,8°. Сярэдняя адлегласць ад Сонца 407 светлавых гадоў.
Хуткія факты Зорнае скопішча, Назіральныя даныя (Эпоха J2000.0) ...
Зорнае скопішча | |
---|---|
Назіральныя даныя (Эпоха J2000.0) |
|
Тып | Рассеянае скопішча |
Прамое ўзыходжанне | 03гадз 47мін |
Схіленне | +24° 07′ |
Адлегласць | 440 св. гадоў (135 пк) |
Бачная зорная велічыня (V) | +1,6 |
Бачныя памеры (V) | 110′ |
Сузор’е | Цялец |
Фізічныя характарыстыкі | |
Спектральны клас | I,3,m |
Маса | 800 мас Сонца |
Радыус | 6 св. гадоў |
Узрост | 100 мільёнаў гадоў |
Закрыць