From Wikipedia, the free encyclopedia
Пераўскі́т — мінерал падкласа складаных аксідаў, тытанат кальцыю, CaTiO3.
Пераўскіт | |
---|---|
Формула | CaTiO3 |
Прымесь | Nb, Na, Se, Ta |
Цвёрдасць | 5,5 |
Шчыльнасць | 3,98—4,26 г/см³ |
Паказчык пераламлення | nα= 2,300 nβ= 2,340 nγ= 2,380 |
У складзе пераўскіту 29,48 % кальцыю, 35,22 % тытану, прымесі ніобію і рэдказямельных элементаў. Крышталізуецца ў рамбічнай, некаторыя разнавіднасці ў тэтраганальнай сінгоніі. Утварае крышталі, друзы, зярністыя агрэгаты. Колер буравата-чорны. Цвёрдасць 5,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,98—4,26[1] г/см³. Крохкі. Бляск алмазны, паўметалічны, металічны. Раскладаецца ў кіпячай сернай кіслаце[1]. Сегнетаэлектрык.
Пераўскіт утвараецца ў магматычных ультраасноўных і шчолачных пародах, скарнах, карбанатытах. Намнажаецца ў россыпах.
Упершыню знойдзены на Урале нямецкім мінералогам Густавам Разэ (ням.: Gustav Rose) у 1839 годзе. Названы ў гонар дзяржаўнага дзеяча Расійскай імперыі, калекцыянера мінералаў, графа Л. А. Пяроўскага.
Радовішчы пераўскіту ў Расіі (Урал, Кольскі паўвостраў), Швейцарыі, Аўстрыі, Германіі, Фінляндыі, Швецыі.
Пераўскіт і яго разнавіднасці выкарыстоўваюцца ў якасці руды на атрыманне рэдказямельных элементаў цэрыевай групы, тытану і ніобію[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.