спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Пераходны ўрад Ірака (ПУІ; араб. الحكومة العراقية الانتقالية) — орган дзяржаўнай улады ў Іраку ў 2005—2006 гадах, мэтай якой з’яўлялася распрацоўка новай канстытуцыі і выбараў у ніжнію палату парламента.
Пераходны ўрад Ірака | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Ірак |
Дата стварэння | 3 мая 2005 |
Папярэдняе ведамства | Часовы ўрад Ірака |
Дата скасавання | 20 мая 2006 |
Заменена на | Кабінет Нуры аль-Малікі |
Штаб-кватэра | Багдад |
Прэзідэнт | Джалал Талабані |
Прэм’ер-міністр | Ібрагім аль-Джафары |
20 сакавіка 2003 кааліцыя ў складзе ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі і Польшчы ўрываецца ў Ірак, дзе за лічаныя тыдні разбівае сілы прэзідэнта Садама Хусейна. 1 мая Джордж Буш малодшы, тагачасны прэзідэнт ЗША, абвясціў пра канчатковы разгром урадавай арміі[1].
На тэрыторыі акупаванай краіны сфармавана Упраўленне па аднаўленню і гуманітарнай дапамогі Іраку, што пазней, на падставе рэзалюцыі 1483 Савета Бяспекі ААН і гуманітранага права, ператворана ў Часовы орган кааліцыі (ЧОК), які ажыццяўляў кантроль над Іракам. Орган стаў адказны за перабудову Ірака, аднаўленне эканомікі, стварэнне новых інстытутаў, прадастаўленне ўсялякіх паслуг насельніцтву і падрыхтоўку да перадачы ўлады іракцам[2]. Першапачаткова адміністрацыю ўзначаліў адстаўны генерал Джэй Гарнер, але хутка ён быў зменены Полам Брэмерам. Палітыка ЧОК мела на ўвазе дэмакратызацыю, актыўную работу з мясцовым насельніцтвам, змаганне з культам асобы Садама Хусейна і ідэалагічнымі ўяўленнямі, сфармаванымі ў гады яго прэзідэнтсва, улік інтарэсаў этнарэлігійных суполак[3][4][5].
13 ліпеня быў створаны кансультатыўны орган пры кааліцыйнай адміністрацыі — Часовы кіраўнічы савет Ірака (ЧКСІ), які складаўся з 25 членаў, правадыроў плямёнаў і палітыкаў. У этнічным і канфесійным плане савет уключаў у сябе 13 шыітаў, 5 сунітаў, 5 курдаў (таксама сунітаў), аднаго туркемана і аднаго асірыйца. Орган уяўляў сабой шырокі спектр палітычных і рэлігійных рухаў Ірака; тым не менш з часам выявілася безгрунтоўнасць дадзенай структуры і прынятых ёю рашэнняў. Першапачаткова меркавалася, што ЧКСІ стане кансультатыўным органам пры ЧОК, аднак вельмі хутка кіраўнік савета стаў вызначаць парадак дня і актыўна ўключаўся ў працэс прыняцця палітычных рашэнняў. Тым не менш Пол Брэмер валодаў правам вета ў дачыненні да рашэнняў, вынесеных ЧКСІ.
1 чэрвеня 2004 года ў Багдадзе было абвешчана аб старэнні Часовага ўрада Ірака (ЧУІ), які замяніў ЧКСІ. Пазней, 28 чэрвеня, свае паўнамоцтвы ЧПІ перадала часовая кааліцыйная адміністрацыя. Калі яна была ліквідавана, у ЧПІ з’явілася магчымасць адмовіцца ад прысутнасці замежных сіл у краіне, аднак падобнай заявы не прагучала. Нягледзячы на існаванне сфармаванага ўрада, на справе сітуацыю спрабавалі кантраляваць амерыканскія ваенныя структуры і сотні саветнікаў, ад якіх залежалі прыняцце і ход ажыццяўлення палітычных рашэнняў. Пры іх падтрымцы ЧУІ 30 студзеня 2005 года правяла правінцыйныя выбары. Адначасова праводзяцца выбары ў Нацыянальную асамблею (парламент), на якіх перамагае шыіцкі блок «Аб’яднаны іракскі альянс», падтрыманы шыіцкім духоўным лідарам Алі Сістані, атрымаўшы 140 месцаў з 275. Другое месца было ў блока аб’яднаных курдскіх партый на чале з Масудам Барзані і Джалалам Талабані з 75 месцамі. Трэцяй найбуйнейшай палітычнай сілай, якая стаяла на свецкіх пазіцыях, стаў «Іракскі спіс» Аяда Алаўі з 40 месцамі[6].
3 мая таго ж года ўзнікае Пераходны ўрад Ірака (ПУІ). 15 кастрычніка ён прадстаўляе новы праект канстытуцыі краіны, які 25-га быў ухвалены на рэферэндуме. 15 снежня пад кіраўніцтвам ПУІ праходзяць выбары ў ніжнюю палату парламента Ірака — Савет прадстаўнікоў. Ужо 20 мая 2006 года ПУІ перадае свае паўнамоцтвы першаму пастаяннаму ўраду на чале з прэм’ер-міністрам Нуры аль-Малікі[6].
Position | |
---|---|
Прэзідэнт | Джалал Талабані |
Віцэ-прэзідэнты | Адзіль Абдул-Махдзі Газі Машаль Аджыль аль-Явер |
Прэм’ер-міністр | Ібрагім аль-Джафары |
Намеснікі прэм’ер-міністра | Ахмед Чалабі Руз Нуры Шавіс Абід Мутлак аль-Джубуры |
Міністр унутраных спраў | Баян Бакір Салаг |
Міністр замежных спраў | Хашыяр Зібары |
Міністр абароны | Саадун Аль-Дулаймі |
Міністр нафты | Ібрагім Бахр аль-Улум |
Міністр энергетыкі | Махсен Шлаш |
Міністр планавання і супрацоўніцтва ў галіне развіцця | Бархам Салех |
Міністр вышэйшай адукацыі | Самі аль-Мудхафар |
Міністр муніцыпалітэтаў і грамадскіх работ | Нісрын Барвары |
Міністр тэлекамунікацый | Джуван Фуад Масум |
Міністр фінансаў | Алі Абдул-Амір Алаві |
Міністр водных рэсурсаў | Абдул-Латыф Рашыд |
Міністр навакольнага асяроддзя | Нармін Асман |
Міністр гандлю | Абдэль-Карым Махуд Аль-Мухамедаві |
Міністр транспарту | Салам аль-Малікі |
Міністр працы і сацыяльных спраў | Ідрыс Хадзі |
Міністр па правах чалавека | Нармін Асман (выконваючы абавязкі) Хашым аш-Шыбль быў прызначаны, але адмовіўся ад пасады |
Міністр аховы здароўя | Абдэль Муталіб Махамед Алі |
Міністр будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі | Джасім Махамед Джафар |
Міністр адукацыі | Абдэль Фалах Хасан |
Міністр сельскай гаспадаркі | Алі Аль-Бахадылі |
Міністр юстыцыі | Абдэль Хусейн Шандаль |
Міністр культуры | Нуры Фархан аль-Раві |
Міністр навукі і тэхнікі | Басімы Юсуф Бутрус |
Міністр па пытаннях перамяшчэння і міграцыі | Сухайла Абд-Джафар |
Міністр па справах моладзі і спорту | Талібы Азіз Зайні |
Міністр прамысловасці | Усама ан-Наджафі |
Дзяржаўны міністр па справах нацыянальнай бяспекі | Абдул Карым Аль-Анізі |
Дзяржаўны міністр па справах правінцый | Саад Наіф Муджхім аль-Хардан |
Дзяржаўны міністр па справах грамадзянскай супольнасці | Ала Хабіба Казіма |
Дзяржаўны міністр па справах жанчын | Азхар Абдэль Карым аш-Шэйхлі |
Дзяржаўны міністр па справах турызму і старажытнасцяў | Хашым аль-Хашымі |
Дзяржаўны міністр па справах Нацыянальнай асамблеі | Сафа ад-Дын Махамед Аль-Сафі |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.