Пералеска, Пячоначніца, Пралеска[1] (Hepatica) — род кветкавых раслін сямейства казяльцовыя.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце прыкаранёвае, лопасцевае (нагадвае печань, адсюль другая назва), скурыстае, доўгачаранковае. Кветкі адзіночныя, правільныя, сінявата-ліловыя або белыя. Плод — шматарэшак. Лекавыя, дэкаратыўныя расліны.
Каля 10 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і на ўсходзе Паўночнай Амерыкі. На Беларусі 1 від — пералеска высакародная (Hepatica nobilis). Трапляецца ў лясах, на палянах, узлесках. Вырошчваюць як дэкаратыўныя расліны пералеску высакародную (Hepatica nobilis).
Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».