From Wikipedia, the free encyclopedia
Пелы́м, Вялікі Пелым (руск.: Пелы́м, Большой Пелым) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Заходняй Сібіры, у Свярдлоўскай вобласці, левы прыток ракі Таўда (басейн ракі Об)..
Пелым | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 707 км |
Басейн | 15 200 км² |
Расход вады | каля 100 м³/с (у ніжнім цячэнні) |
Вадацёк | |
Выток | Урал |
• Месцазнаходжанне | Паўночны Урал |
• Вышыня | 134[1] м |
• Каардынаты | 61°22′47″ пн. ш. 60°35′47″ у. д.HGЯO |
Вусце | Таўда |
• Каардынаты | 59°37′52″ пн. ш. 63°04′33″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Таўда → Табол → Іртыш → Об → Карскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Свярдлоўская вобласць |
Код у ДВР | 14010502512111200011673 |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 707 км. Плошча вадазбору 15 200 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае каля 100[2][1] м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 3,156[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца каля падножжа Паўночнага Урала. Працякае па Заходне-Сібірскай раўніне, у ніжнім цячэнні праз возера Пелымскі Туман. З возера выцякае двума рукавамі (Вялікі Пелым і Малы Пелым), якія зліваюцца за 66 км ад вусця[1]. Даліна ракі ў верхнім і сярэднім цячэнні выразная, трапецападобная, у ніжнім цячэнні выражана слаба. Рэчышча моцна звілістае, утварае лукавіны. У ніжнім цячэнні рэчышча мае адносна прамыя ўчасткі. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзае ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў красавіку. Рака суднаходная на 264[2] км (на 185 км ад вусця да вёскі Шантальская[3]). Сплаўная[2].
Прытокі Пелыма: Саска, Ахтасымпалум, Ворнік, Пасыр’я, Талт’я, Лам’я, Шчэшча, Анан’я, Яныгпаых’я, Кершаль, Талым, Нерп’я, Яныя, Ушпол, Малы Пелым, Летняя і інш.[3]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.