Педру V
кароль Партугаліі (1853—1861) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пе́дру V (Педру дэ Алькантэра Марыя Фернанду Мігель Рафаэль Габрыэль Ганзага Хаўер Ёжуа Антоніу Леапольду Віктар Франсіску дэ Асіс Жуліу Аміліу) (16 верасня 1837, Лісабон — 11 лістапада 1861, Лісабон) — кароль Партугаліі з 15 лістапада 1853 (фактычна пачаў самастойнае кіраванне з 16 верасня 1855). Старэйшы сын Марыі II з Браганскай дынастыі і Фернанду II з Саксен-Кобург-Гоцкай дынастыі.
Педру V | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Pedro V | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марыя II ды Глорыя | ||||||
Пераемнік | Луіш I | ||||||
Нараджэнне |
16 верасня 1837(1837-09-16)[1][2][…] |
||||||
Смерць |
11 лістапада 1861(1861-11-11)[1][2][…] (24 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Браганса | ||||||
Бацька | Фернанду II | ||||||
Маці | Марыя II[d] | ||||||
Жонка | Queen Stephanie of Portugal[d][3] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першыя два гады пасля смерці маці Педру валадарыў пад апекай бацькі, дона Фернанда, які паспрабаваў даць сыну добрую адукацыю, а затым адправіў падарожнічаць па краінах Еўропы. Прыступіўшы ў 1855 годзе да спраў кіравання, Педру выявіў незвычайны розум. Набыў вялікую папулярнасць у народзе дзякуючы мужнасці, выяўленай падчас эпідэміі жоўтай ліхаманкі ў сталіцы. Пры гэтым ён меў слабое здароўе і схільнасць да містыкі.
28 студзеня (10 лютага) 1856 года расійскі імператар Аляксандр II Мікалаевіч узнагародзіў Педру V вышэйшым ордэнам Расійскай імперыі — Ордэнам Андрэя Першазванага.