Паўночна-Фрызскія астравы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўночна-Фрызскія астравы (ням.: Nordfriesische Inseln, дацк.: Nordfrisiske Øer, паўн.-фрыз. Nuurdfresk eilunen) — група прыбярэжных астравоў у Паўночным моры, якую аддзяляе ад мацерыка Ватавае мора. Астравы размешчаны ўздоўж узбярэжжа федэральнай зямлі Шлезвіг-Гольштэйн (Германія). Нямецкія астравы з’яўляюцца часткай гістарычнага рэгіёна Паўночная Фрысландыя, а таксама часткай нацыянальнага парку Ватавае мора Шлезвіг-Гольштэйна[en].
- Асноўныя астравы
- Зільт (Sylt) — 99,14 км²
- Амрум (Amrum) — 20,46 км²
- Фёр (Föhr) — 82,82 км²
- Пельварм (Pellworm) — 37,44 км²
- Маленькія астравы
- Оланд (Oland) — 2,01 км²
- Лангенес (Langeneß) — 11,57 км²
- Гродэ (Gröde) — 2,52 км²
- Габель (Habel) — 0,074 км²
- Гамбургер Галіг (Hamburger Hallig) — 1,1 км²
- Гогэ (Hooge) — 5,78 км²
- Нордштрандышмоар (Nordstrandischmoor) — 1,9 км²
- Нордэроаг (Norderoog) — 0,09 км²
- Зюдэроаг (Süderoog) — 0,62 км²
- Зюдфаль (Südfall) — 0,56 км²
Хуткія факты Паўночна-Фрызскія астравы, Характарыстыкі ...
Паўночна-Фрызскія астравы | |
---|---|
ням. Nordfriesische Inseln, дацк. Nordfrisiske Øer | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 18 |
Найбуйнейшы востраў | Ромё |
Размяшчэнне | |
54°55′ пн. ш. 8°20′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Паўночнае мора |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Дацкія астравы Ватавага мора каля паўднёва-заходняга ўзбярэжжа Ютландыі таксама адносяць да Паўночна-Фрызскіх астравоў, аднак фрызы на іх ніколі не пражывалі.
- Асноўныя астравы:
- Фанё (Fanø) — 55,78 км²
- Ромё (Rømø) — 128,86 км²
- Маленькія астравы:
- Манё (Mandø) — 7,63 км²
- Ланглі (Langli) — 0,8 км²
Часам да Паўночна-Фрызскіх астравоў адносяць Гельгаланд.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |