![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/28/Beelden_in_Leiden_2016_04_crop.jpg/640px-Beelden_in_Leiden_2016_04_crop.jpg&w=640&q=50)
Пачакун
скульптура галандскай мастачкі Маргрыт ван Брэварт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Homunculus loxodontus (у Беларусі больш вядомая як «Пачаку́н») — скульптура галандскай мастачкі Маргрыт ван Брэварт (нідэрл.: Margriet van Breevoort), створаная ў 2016 годзе для Лейдэнскага ўніверсітэта (Нідэрланды). Першапачаткова ўстаноўлена перад дзіцячай бальніцай у Лейдэне[1]. Станам на люты 2017 года, скульптура перанесена ўнутр медыцынскага цэнтра[en] Лейдэнскага ўніверсітэта, у хол з больш як 10 іншымі скульптурамі[2][3]. На 19 лютага 2017 года, скульптура размешчана каля ўваходу ў Лейдэнскі ўніверсітэцкі медыцынскі цэнтр[4]
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cc/%D0%9D%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B5_%D0%BC%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%BE%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B6%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5_%D0%96%D0%B4%D1%83%D0%BD%D0%B0.jpg/640px-%D0%9D%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B5_%D0%BC%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%BE%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B6%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5_%D0%96%D0%B4%D1%83%D0%BD%D0%B0.jpg)
| ||
Маргрыт ван Брэварт | ||
лац.: Homunculus loxodontus. 2016 | ||
Матэрыял | эпаксідная смала, поліэфіры, драўніна, метал, шкло | |
---|---|---|
Лейдэнскі ўніверсітэцкі медыцынскі цэнтр, Лейдэн, Нідэрланды | ||
![]() |
Скульптура ўяўляе сабой бязногую істоту шэрага колеру з галавой паўночнага марскога слана, целам гіганцкай лічынкі і рукамі пажылога чалавека, якая сядзіць на крэсле ў пакоі чакання[5][6].
У студзені 2017 года яна стала папулярным мемам на постсавецкай прасторы.