From Wikipedia, the free encyclopedia
Патры́к Мадыяно́ (фр.: Patrick Modiano; нар. 30 ліпеня 1945, Булонь-Біянкур) — французскі пісьменнік і сцэнарыст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2014).
Патрык Мадыяно | |
---|---|
фр.: Patrick Modiano | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Jean Patrick Modiano |
Дата нараджэння | 30 ліпеня 1945[1][2][…] (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Albert Modiano[d] |
Маці | Луіза Кальпейн[d] |
Жонка | Дамінік Зерфус[d] |
Дзеці | Мапы Мадыяна[d] і Zina Modiano[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | сцэнарыст, пісьменнік, драматург, паэт-песеннік, эсэіст |
Гады творчасці | з 1968 |
Жанр | раман, біяграфія і дзіцячая літаратура |
Мова твораў | французская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Ганкураўская прэмія[d] (1978) прэмія Чына дэль Дука[d] (2010) Roger Nimier Prix[d] (1968) Fénéon Prize[d] (1968) Prix des libraires[d] (1976) Jean Monnet Prize[d] (2002) The prize of the BNF[d] (2011) Preis der SWR-Bestenliste[d] (2010) Аўстрыйская дзяржаўная прэмія па еўрапейскай літаратуры[d] (2012) |
Узнагароды | |
lereseaumodiano.blogspot.com (фр.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям'і французскага камерсанта яўрэйскага паходжання Альбера Мадыяно, са старога роду саланікійскіх сефардаў[5][6], і фламандскай камічнай актрысы Луізы Калпейн . Бацькі пазнаёміліся восенню 1942 года ў акупаваным немцамі Парыжы, у лютым 1944 года яны ажаніліся. Пад акупацыяй бацька займаўся нелегальным гандлем, жыў з фальшывымі дакументамі; маці выступала перад акупацыйнымі войскамі[7]. Брат Патрыка — Рудзі, памёр дзесяцігадовым у 1957 годзе, да 1982 года пісьменнік прысвячаў яму ўсе свае раманы[8]. Бацькі разышліся на пачатку 1960-х гадоў.
Вучыўся ў парыжскім Ліцэі Генрыха IV, дзе адным з выкладчыкаў быў сябра яго маці Раймон Кено, які далучыў Мадыяно да літаратурнага кола выдавецтва «Галімар», працягваў адукацыю ў ансійскіх ліцэі і каледжы.
У 1970 годзе ажаніўся з Дамінік Зерфюс, дачкой вядомага архітэктара Бернара Зерфюса; мае дзвюх дачок — Зіну (1974 г.н.), кінарэжысёра, і Мары (1978 г.н.), літаратара і спявачку[9].
Быў членам журы Канскага кінафестывалю (2000).
Яшчэ падчас вучобы ў Ліцэі Генрыха IV далучыўся да літаратурнага кола выдавецтва «Галімар». Першы раман «Плошча Зоркі» (1968) адразу прынёс Мадыяно вядомасць.
Да найбольш вядомых раманаў П. Мадыяно належаць «Плошча Зоркі» (1968), «Віла Журба» (1975), «Вуліца Цёмных Крамак» (1978), «Зніклы квартал» (1985), «З глыбіні забыцця» (1996), «Дора Брудэр» (1997), «Далягляд» (2010).
Практычна ўсе творы пісьменніка аўтабіяграфічныя і/або звязаныя з тэмай акупацыі Францыі часоў 2-й сусветнай вайны. У сваім інтэрв'ю ў кастрычніку 1975 года П. Мадыяно кажа, што «апантаны перадгісторыяй, мінулым», а «мінулае — гэта смутная і ганебная эпоха акупацыі». «Мой сюжэт — час», — дадаў ён у інтэрв'ю газеце «Монд» (ад 24 мая 1973 года).
Пры гэтым Мадыяно заяўляе: «Акупацыя ў маіх раманах мае мала агульнага з сапраўднымі 40-мі гадамі. Я ствараю атмасферу, якая нагадвае акупацыю, але ўрэшце не так ужо і да яе і падобна… У маіх першых трох раманах я апісваў не гістарычныя падзеі, а нявернае святло маіх вытокаў»[10]. Французскі крытык Ж. Брэнер піша, што «вядомая памяць Мадыяно — на праўдзе прадукт яго ўяўлення»[11].
Героі Мадыяно заняты пошукамі вытокаў, каранёў, вывучэннем мінулага для самапазнання. Гэта пакаленне непрыкаяных, «лішніх» людзей[12]. З творчасцю Мадыяно звязваюць распаўсюджванне моды на стыль «рэтра» і адмову ад палітычнай актуальнасці[13].
У раманах Мадыяна ствараецца пачуццё ірэальнасці, хуткацечнасці, двухсэнсавасці і таямнічасці бягучых падзей. Ён любіць выводзіць герояў, які ўспамінаюць, вывучаюць і расследуюць свае мінулае[14].
Пісьменнік звычайна не клапоціцца праўдападобнасцю і матывацыяй дзеянняў персанажаў[15], затое апантаны даследаваннем часу і ролі мастацтва, прызнаецца ў любові да Парыжу і сілы класічнай мовы, якая дысцыплінуе.
Мадыяно карыстаецца і парадуе ў сваёй творчасці стыль і прыёмы шмат якіх французскіх пісьменнікаў (Шатабрыян, Рэмбо, Русо, «новы раман» і рэгіяналісцкая літаратура), але найперш — Пруста і Селіна[16].
У 2014 годзе стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры. У заяве Нобелеўскага камітэту адзначана, што прэмія прысуджана «за мастацтва памяці, дзякуючы якому ён выявіў самы неспасціжны лёс людзей і раскрыў жыццёвы свет чалавека часоў акупацыі»[17].
Творы Мадыяно пераклалі на шмат якія мовы свету, іх ілюстравалі вядомыя мастакі (Семпэ, Жэрар Гаруст і інш.), не раз экранізавалі.
П. Мадыяно аўтар 30 раманаў і сцэнарыяў, 9 твораў было экранізавана. Сам Мадыяно адзін раз зняўся ў другапланавай ролі ў фільме «Генеалогія злачынства» (Généalogies d'un crime).[18]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.