![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8d/IPC_logo_%25282004-2019%2529.svg/langbe-640px-IPC_logo_%25282004-2019%2529.svg.png&w=640&q=50)
Паралімпійскія гульні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паралімпійскія гульні — міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы для інвалідаў (акрамя інвалідаў па слыху). Традыцыйна праводзяцца пасля галоўных Алімпійскіх гульняў, а пачынаючы з 1988 — на тых жа спартыўных аб'ектах; у 2001 гэта практыка замацавана пагадненнем паміж МАК і Міжнародным паралімпійскім камітэтам (МПК). Летнія паралімпійскія гульні праводзяцца з 1960, а зімовыя паралімпійскія гульні — з 1976.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8d/IPC_logo_%282004-2019%29.svg/640px-IPC_logo_%282004-2019%29.svg.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ec/Osaka07_D8A_MWCRace.jpg/640px-Osaka07_D8A_MWCRace.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8e/Paralympics_Opening_Ceremony.jpg/640px-Paralympics_Opening_Ceremony.jpg)
Узнікненне відаў спорту, у якіх могуць удзельнічаць інваліды, звязваюць з імем англійскага нейрахірурга Людвіга Гутмана, які, пераадольваючы векавыя стэрэатыпы ў адносінах да людзей з фізічнымі недахопамі, увёў спорт у працэс рэабілітацыі хворых з пашкоджаннямі спіннога мозгу. Ён на практыцы даказаў, што спорт для людзей з фізічнымі недахопамі стварае ўмовы для паспяховай жыццядзейнасці, аднаўляе псіхічную раўнавагу, дазваляе вярнуцца да паўнавартаснага жыцця незалежна ад фізічных недахопаў, умацоўвае фізічную сілу, неабходную для таго, каб справіцца з інваліднай каляскай.