![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f2/MUTCD_D9-6.svg/langbe-640px-MUTCD_D9-6.svg.png&w=640&q=50)
Інваліднасць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Інваліднасць (лац.: invalidus — літ. «нясільны», in — «не» + validus — «асілак») — перашкоды або абмежаванні дзейнасці чалавека з фізічнымі, разумовымі, сэнсарнымі або псіхічнымі адхіленнямі[3].
Інваліднасць | |
---|---|
![]() Сімвал даступнасці для інвалідаў | |
Вывучаецца ў | вывучэнне інваліднасці[d] |
Handled, mitigated, or managed by | rehabilitation counseling[d][1] і accommodation[d][2] |
Mastodon instance URL | fedisabled.social |
ICPC 2 ID | A28 |
![]() |
Інвалід — чалавек, у якога магчымасці яго жыццядзейнасці ў грамадстве абмежаваныя з-за яго фізічных, разумовых, сэнсарных або псіхічных адхіленняў[3].
Як адзначае Сусветная арганізацыя аховы здароўя, iнваліднасць — гэта не толькі медыцынская праблема. «Гэта складаная з’ява, што выяўляе узаемадачыненні паміж уласцівасцямі цела чалавека і асаблівасцямі грамадства, у якім ён ці яна жыве. Пераадоленне цяжкасцей, якія паўстаюць перад людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, патрабуе ўмяшання для ліквідацыі бар’ераў асяроддзя і соцыуму»[4]. Пры афармленні інваліднасці маюць значэнне не толькі медыцынскія, але і сацыяльныя паказчыкі[5].