Папінскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Папі́нскі сельсавет (руск.: Попинский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Новая Папіна (да 11 ліпеня 1996 года — вёска Папіна).
Папінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Драгічынскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Новая Папіна |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 960 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Каралінскага сельсавета[1], 2 чэрвеня 1959 года — тэрыторыя скасаванага Ляхавіцкага сельсавета[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Папінскага сельсавета было 16 населеных пунктаў[3]. 1 снежня 1975 года ў склад Закозельскага сельсавета перададзены вёскі Вулька Радавецкая, Каралін, Карлавічы, Селішча, Сулічава[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2476 чалавек[5], з іх 97,0 % — беларусы, 1,3 % — рускія, 1,3 % — украінцы[6].
У складзе сельсавета 11 населеных пунктаў: Вулька Папінская, Вялікі Лес, Залаўе, Зарэчка, Кублік, Людвінава, Ляхавічы, Марцынава, Новая Папіна, Папіна, Хідры.