From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўстралія (Аўстралійскі Саюз) — федэратыўная, парламенцкая канстытуцыйная манархія. Глава дзяржавы — кароль Вялікабрытаніі, прадстаўлены генерал-губернатарам. Фактычная ўлада належыць парламенту і ўраду на чале з прэм'ер-міністрам. Адміністрацыйна падзяляецца на шэсць штатаў і дзве тэрыторыі, якія маюць свае парламентыі ўрады і карыстаюцца значнай самастойнасцю.
Фармальна Аўстраліяй кіруе кароль Вялікабрытаніі Карл ІIІ, прадстаўлены генерал-губернатарам (з 1 ліпеня 2019 — Дэвід Хёрлі). Акрамя генерал-губернатара, кароль прызначае губернатараў для кожнага штата і адміністратараў для тэрыторый. Усе гэтыя чыноўнікі практычна не ўплываюць на мясцовую палітыку.
Вышэйшы заканадаўчы орган — Парламент Аўстраліі, які складаецца з Сената і Палаты прадстаўнікоў. Галоўную ролю ў ажыццяўленні заканадаўчых функцый мае Палата прадстаўнікоў, 150 дэпутатаў якой абіраюць усеагульным таемным галасаваннем тэрмінам на 3 гады.
У сучаснай палітычнай сістэме Аўстраліі за ўладу змагаюцца дзве сілы: левацэнтрысцкая Аўстралійская лейбарысцкая партыя і так званая Кааліцыя, што складаецца з Ліберальнай партыі і Нацыянальнай партыі, паводле аўстралійскіх мерак, правацэнтрысцкіх. На апошніх парламенцкіх выбарах у ліпені 2016 г. перамогу атрымала Кааліцыя, якая сфармавала ўрад.
Выканаўчую ўладу здзяйсняе ўрад, прызначаны з ліку парламентарыяў, на чале з прэм'ер-міністрам, лідарам партыі, якая перамагла на выбарах. Цікава, што аўстралійскія прэм'еры нярэдка змяняюць на працягу аднаго парламенцкага цыклу — так бягучы прэм'ер Энтані Албаніз у маі 2022 года змяніў на пасадзе Скота Морысана.
Найважнейшыя судовыя рашэнні прымае Высокі суд Аўстраліі. Свой федэральны суд маецца ў кожным штаце.
Цягам апошніх дзесяцігоддзяў вернымі сябрамі і партнёрамі Аўстраліі застаюцца ЗША і Новая Зеландыя, з якімі Аўстралія звязана дамовай АНЗЮС. У пачатку ХХІ стагоддзя важнасць набыў і азіяцкі дыпламатычны вектар: Аўстралія ладзіць стасункі з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) і Усходняй Азіі, што сталі яе найважнейшымі эканамічнымі партнёрамі. Таксама Аўстралія будуе адносіны з геаграфічнымі суседзямі па частцы свету, Акіяніі, — праз Форум ціхаакіянскіх астравоў. Аўстралія аказвае істотную дапамогу краінам, якія развіваюцца, у тым ліку, дзяржавам паўднёвай часткі Ціхага акіяна (каля 700 млн. аўстр. дол. у год).
Адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Аўстраліяй ўстаноўлены ў 1992 годзе (Нота ад 9 студзеня 1992 г. «[Пагадненне аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Аўстраліяй]»).
18 красавіка 2012 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Інданезіі і па сумяшчальніцтве ў Аўстраліі Уладзімір Лапата-Загорскі ўручыў даверчыя граматы Генерал-губернатару Аўстралійскага Саюза Квенцін Брайс.
26 чэрвеня 2013 г. адбыўся візіт намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Валянціна Рыбакова ў Аўстралію, а таксама шэраг сустрэч з прадстаўнікамі парламента Аўстраліі. 17 кастрычніка 2016 далейшае развіццё двухбаковых адносін абмеркавалі міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і пасол Аўстраліі ў Расіі і Беларусі (па сумяшчальніцтве) Пітар Цеш.[1]
Тэрыторыя – каля 7,7 млн. км2. Адміністрацыйна падзяляецца на шэсць штатаў – Новы Паўднёвы Уэльс, Вікторыя, Квінслэнд, Паўднёвая Аўстралія, Заходняя Аўстралія, Тасманія і дзве тэрыторыі – Паўночная і Аўстралійская сталічная, якія маюць свае парламенты (аднапалатны ў тэрыторыях і Квінслэндзе, двухпалатны ў астатніх штатах) і ўрады і карыстаюцца значнай самастойнасцю. Кожны штат мае свайго прэм'ера, кожная тэрыторыя — галоўнага міністра ( У прынцыпе, тэрыторыі карыстаюцца тымі ж самастойнасцямі, што і штаты, за выняткам таго, што Федэральны парламент можа перайначыць ці адмяніць законы, прыянятыя парламентамі тэрыторый.
У 1915 урад Аўстраліі выкупіў у штата Новы Паўднёвы Уэльс тэрыторыю Джэрвіс-Бэй, дзе былі размешчаны сталічны гандлёвы порт і ваенна-марская база. Джэрвіс Бэй — трэцяя тэрыторыя мацерыковай Аўстраліі. Таксама Аўстраліі належыць мноства астравоў і архіпелагаў у Ціхім і Індыйскім акіянах, аб'яднаных у сем заморскіх тэрыторый: Востраў Херд і Астравы Мак-Доналд, Астравы Ашмор і Карцье, астравы Каралавага мора, Востраў Раства, Какосавыя астравы, Востраў Норфалк. Тры першыя адзінкі не маюць сталага насельніцтва. Раней Востраў Нарфолк карыстаўся большай аўтаноміяй, аднак у 2015 ён быў ураўнаны ў правах з іншымі тэрыторыямі. Дыскусійным застаецца статус сёмай, Антарктычнай тэрыторыі — Аўстралія мае найзайздроснейшы антарктычны апетыт, прэтэндуючы на 40 % плошчы ледзянога мацерыка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.