From Wikipedia, the free encyclopedia
Вытворчае аб’яднанне «Палімір» заснавана ў 1975 г. ў г. Наваполацк на базе Полацкага хімкамбіната (пабудаваны ў 1964 — 68). Адно з буйнейшых хімічных прадпрыемстваў Еўропы.
Палімір | |
---|---|
Тып | ААТ[d] |
Заснаванне | 1968 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Наваполацк (Беларусь) |
Адрас | |
Галіна | хімічная прамысловасць |
Сайт | polymir.by/be |
3 2000 года — сучасная назва. З 2008 года ААТ «Палімір» уваходзіць у склад вытворчага аб’яднання «Нафтан»[1].
Асноўная прадукцыя: поліэтылен, поліакрыланітрыльныя (ПАН) валокны, палімерныя смолы, воск і эмульсіі, мінеральныя ўгнаенні, прадукты арганічнага сінтэзу (акрыланітрыл, метылакрылат, ацэтонцыян-гідрын), тавары народнага ўжытку (плёнка гаспадарчая, пакеты і сумкі, мэблевае іголкапрабіўное палатно, разнастайная пража і трыкатажныя вырабы са змешаных валокнаў).
На аснове поліэтылену асвоены выпуск унікальных для краін СНД прадуктаў, адзіным вытворцам якіх з’яўляецца «Палімір». Асаблівае значэнне надаецца вытворчасці ПАН-валокнаў, што выкарыстоўваюцца для перапрацоўкі ў пражу, тканіну, трыкатаж, сінтэтычнае футра і таму служаць незаменнай сыравінай для тэкстыльнай прамысловасці. У якасці сыравіны «Палімір» выкарыстоўвае прадукты нафтаперапрацоўкі вытворчага аб’яднання «Нафтан».
Працуе больш за 6 тыс. чалавек (2000). Аб’яднанне мае Палац спорту і культуры, бібліятэку, паліклініку, 4 медпункты, санаторый-прафілакторый, 2 базы адпачынку, 6 дашкольных устаноў, аздараўленчы дзіцячы лагер.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.