Палескі сельсавет (Светлагорскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пале́скі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Палессе.
Палескі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Светлагорскі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Палессе |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 1 снежня 2009 |
Насельніцтва (2009) | 1 178 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кабыльшчынскі сельсавет у складзе Азарыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кабыльшчына. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Азарыцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў Парыцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Даманавіцкага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. 20 красавіка 1939 года цэнтр сельсавета — вёска Кабыльшчына — перайменавана ў Палессе, а сельсавет — у Палескі. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Любанскага сельсавета Акцябрскага раёна перададзена вёска Уюнішча[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Парыцкага раёна, які 29 ліпеня 1961 года перайменаваны ў Светлагорскі. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Давыдаўскага (5 населеных пунктаў: аграгарадок Палессе, вёскі Віша, Мехаўшчына, Мыслаў Рог і Уюнішчы) і Мікалаеўскага (7 населеных пунктаў: аграгарадок Дуброва, вёскі Вялікі Бор, Зарэчча, Мартынаўка, Прытыка, Церабуліны, Язвін) сельсаветаў[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1178 чалавек[3], з іх 94,8 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 1,1 % — украінцы[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў.