Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Палеская седлавіна, Пінская седлавіна — буйная тэктанічная структура на паўднёвым захадзе Беларусі.
Размяжоўвае Падляска-Брэсцкую ўпадзіну на захадзе і Прыпяцкі прагін на ўсходзе. На поўначы і поўдні злучаецца з Беларускай антэклізай і Украінскім шчытом, раздзяляе іх больш зніжанай паверхняй фундамента. Мае слабавыразнае субмерыдыянальнае распасціранне. Даўжыня седлавіны 150 км, шырыня да 135 км.
Глыбіня залягання крышталічнага фундамента 300—500 м ніжэй узроўню мора. Усходні схіл больш стромкі, чым заходні. Фундамент ускладнены рэгіянальнымі разломамі паўночна-ўсходняга кірунку Стаходска-Магілёўскім і Выжаўска-Мінскім. Яны перасечаны больш дробнымі парушэннямі — зрухамі пераважна субшыротнага і паўночна-заходняга распасцірання. Платформавы чахол магутнасцю да 650 м складаюць сярэднерыфейскія, вендскія, мелавыя, палеаген-неагенавыя і антрапагенавыя адклады. Фарміраванне Палескай седлавіны пачалося ў раннім палеазоі ў сувязі з развіццём Падляска-Брэсцкай упадзіны, усходні схіл акрэсліўся ў познім дэвоне, калі фарміраваўся Прыпяцкі прагін.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.