Палац Шырваншахаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Палац Шырваншахаў (азерб.: Şirvanşahlar sarayı) — былая рэзідэнцыя шырваншахаў, кіраўнікоў Шырвана, пабудаваная ў Баку ў перыяд з XIII па XVI стагоддзе[3] (некаторыя будынкі, як і сам будынак палаца, былі пабудаваны напачатку XV стагоддзя пры шырваншаху Халіл-уле I)[4]. Узвядзенне палаца было звязана з пераносам сталіцы дзяржавы Шырваншахаў з Шэмахі ў Баку, які славіўся сваёй гаванню[3]. Палац утварае комплекс, куды таксама ўваходзяць дыванханэ, магільны склеп шырваншахаў, палацавая мячэць 1441 года з мінарэтам, лазня і маўзалей прыдворнага вучонага Сеіда Ях’я Бакуві.
Палац | |
Палац Шырваншахаў | |
---|---|
азерб.: Şirvanşahlar sarayı | |
Агульны выгляд ансамбля палаца Шырваншахаў | |
40°21′58,42″ пн. ш. 49°50′00,49″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Баку |
Архітэктурны стыль | Шырвана-апшэронская школа[1] |
Дата заснавання | XIII — XVI стст. |
Будынкі | |
Палац і «дыван-ханэ» • маўзалей «дэрвіша» і Усходні партал • палацавая мячэць і магільны склеп • лазня і аўдан | |
Статус | Аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА |
Стан | Музей |
Сайт | shirvanshahs.az |
![]() |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ea/%D0%9F%D0%BB%D0%B0%D0%BD_%D1%88%D0%B0%D1%85%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE_%D0%B4%D0%B2%D0%BE%D1%80%D1%86%D0%B0_%D0%B2_%D0%91%D0%B0%D0%BA%D1%83.jpg/320px-%D0%9F%D0%BB%D0%B0%D0%BD_%D1%88%D0%B0%D1%85%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE_%D0%B4%D0%B2%D0%BE%D1%80%D1%86%D0%B0_%D0%B2_%D0%91%D0%B0%D0%BA%D1%83.jpg)
У 1964 годзе палацавы комплекс быў абвешчаны музеем-запаведнікам і ўзяты пад ахову дзяржавы. У 2000 годзе ўнікальны архітэктурны і культурны ансамбль, нароўні з абнесенай крапаснымі сценамі гістарычнай часткай горада і Дзявоцкай вежай, быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Палац Шырваншахаў і сёння лічыцца адной з жамчужын архітэктуры Азербайджана[5].