![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/81/The_Old_Palace_of_Whitehall_by_Hendrik_Danckerts.jpg/640px-The_Old_Palace_of_Whitehall_by_Hendrik_Danckerts.jpg&w=640&q=50)
Палац Уайтхол
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Уайтхол.
Уайтхольскі палац (Palace of Whitehall, літ. «палац Белай залы») быў асноўнай рэзідэнцыяй англійскіх каралёў у Лондане з 1530 па 1698 год, калі ён згарэў. На момант пажару ў палацы налічвалася звыш паўтары тысяч памяшканняў, што рабіла яго самым вялікім ва ўсёй Еўропе, калі не ў свеце. У склад палаца ўваходзілі двары для гульні ў мяч і тэніс, для пеўневых баёў і рыцарскіх турніраў. Тут Генрых VIII святкаваў свае вяселле з Ганнай Балейн і Джэйн Сеймур. У 1611 годзе ва Уайтхоле адбылася прэм’ера шэкспіраўскай «Буры». Адзінае, што засталося ад комплексу, — мініяцюрны Банкетная зала (арх. Ініга Джонс, 1622) з плафонам пэндзля Рубенса. Ад палаца бярэ назву вуліца Уайтхол.
Хуткія факты Палац Уайтхол, Краіна ...
Славутасць | |
Палац Уайтхол | |
---|---|
англ.: Palace of Whitehall | |
![]() Уайтхольскі палац на карціне галандскага мастака XVII стагоддзя. | |
51°30′16″ пн. ш. 0°07′32″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
Архітэктар | Ініга Джонс |
Дата заснавання | 1530 |
![]() |
Закрыць
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4e/Ingo_Jones_plan_for_a_new_palace_at_Whitehall_1638.jpg/320px-Ingo_Jones_plan_for_a_new_palace_at_Whitehall_1638.jpg)