Палац Вальціцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вальціцы (ням.: Feldberg) — палац у горадзе Вальціцы ў Паўднёвамараўскім краі Чэхіі. Разам з сядзібай Ледніцы ўключаны ў спіс сусветнай спадчыны пад назвай «Культурны комплекс Ледніцы-Вальціцы».
Славутасць | |
Палац Вальціцы | |
---|---|
48°44′22″ пн. ш. 16°45′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d][2] |
Сайт | zamek-valtice.cz/cs |
Аб’ект Сусветнай спадчыны | |
Культурны комплекс Ледніцы-Вальціцы | |
Спасылка | № 625 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en) |
Крытэрыі | i, ii, iv |
Рэгіён | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Уключэнне | 1996 (20-я сесія) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фельдсбергскі палац пабудаваны на месцы замка сям’і Ліхтэнштэйн, які вядомы з XIII стагоддзя. Першапачаткова праект палацавага комплексу распрацоўваў архітэктар Джавані Джакама Тэнкала. Затым напачатку XVIII стагоддзя праект быў развіты ў стылі высокага барока, архітэктарам Іаганам Бернхардом Фішэрам фон Эрлахам у якасці рэзідэнцыі князёў Ліхтэнштэйнаў.
Будаўніцтвам палаца кіраваў італьянскі архітэктар Даменіка Марцнелі. Некаторыя залы і памяшканні, якія часткова адрэстаўраваны, багата ўпрыгожаны насценнымі ўпрыгожаннямі ў стылі барока. Асабліва відовішчна выглядаюць Люстраная зала, Карцінная галерэя, Палацавая капэла і малы салон прынцэсы Карлы. Шматлікія памяшканні ўпрыгожаны фрэскамі на столях. Палац атачае англійскі парк з храмам Дыяны (1812), які нагадвае рымскую арку, магутнай каланадай карынфскага стылю (1832) і іншымі збудаваннямі ў стылі класіцызму.
Разам з суседняй сядзібай Ледніцы, з якой Вальціцы злучае 7-кіламетровая ліпавая алея, ён уключаны ў спіс сусветнай спадчыны, дзе называецца «Культурны комплекс Ледніцы-Вальціцы».
Княжацкая сям’я Ліхтэнштэйна страціла ўсе свае прывілеі з распадам Габсбургскай імперыі і з’яўленнем Чэхаславакіі ў 1918 годзе, а пасля Другой сусветнай вайны ў 1945 годзе палац, як і ўся ўласнасць сям’і Ліхтэнштэйн у Чэхаславакіі была канфіскавана дзяржавай (гл. дэкрэты Бенеша).
Палац мае знакаміты вінны склеп, у якім штогод праводзіцца дэгустацыя і продаж мараўскіх вінаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.