From Wikipedia, the free encyclopedia
Ледніцы (чэшск.: Lednice), вядомы ў Германіі як Айсгруб (ням.: Eisgrub) — вёска ў Паўднёвамараўскім краі Чэхіі, у якой размяшчаецца палац князёў Ліхтэнштэйна. У 1996 годзе, разам з суседнім палацам у Валціцы, ён быў уключаны ў спіс сусветнай спадчыны пад назвай Культурны комплекс Ледніцы-Валціцы. Першыя згадкі пра паселішча адносяцца да 1212 года. Паводле перапісу 2005 года насельніцтва вёскі складае 2328 чалавек.
Паколькі Ледніцы першымі перайшла ў рукі княжацкага дому Ліхтэнштэйнаў (гэта адбылося ў XIII стагоддзі), то іх далейшая гісторыя была непарыўна звязана з развіццём і ўзбагачэннем гэтага роду. У XVII стагоддзі там з'явілася летняя рэзідэнцыя кіруючых князёў Ліхтэнштэйна. Палац быў спраектаваны і збудаваны архітэктарамі Іаганам Бернхардам Фішэрам фон Эрлахам, Даменіка Марцінелі, і Антон Іаханам Оспелам у барочным стылі.
У 1846 — 1858 гадах ён быў перабудаваны ў неагатычным стылі пад кіраўніцтвам архітэктара Георга Вінгельмюлера. Каля палаца разбіў англійскі сад, у якім размешчаны некалькі пабудоў Джозефа Хардмута, у тым ліку штучныя руіны сярэднявечнага замка (1801) на беразе ракі Дые і адзіночны 60-мятровы мінарэт (1797—1804).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.