![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4a/Peterhof_Fountains_01_-_Big_Cascade_03.jpg/640px-Peterhof_Fountains_01_-_Big_Cascade_03.jpg&w=640&q=50)
Палацава-паркавы ансамбль Пецяргоф
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пецярго́ф (нідэрл.: Peterhof, «двор Пятра») — палацава-паркавы ансамбль (руск.) (бел. на паўднёвым беразе Фінскага заліва. Знаходзіцца на тэрыторыі муніцыпальнага ўтварэння горад Пецяргоф (з 1944 года па 1997 год[1] — Петрадварэц) у Петрадварцовым раёне (руск.) (бел. Санкт-Пецярбурга. Ад яго паходзіць назва Пецяргофскай дарогі (руск.) (бел.. Частка яго знаходзіцца ў распараджэнні Дзяржаўнага музея-запаведніка «Пецяргоф» (руск.) (бел..
Палацава-паркавы ансамбль | |
Пецяргоф | |
---|---|
Петергоф | |
![]() Вялікі каскад і Вялікі Пецяргофскі палац | |
59°53′08″ пн. ш. 29°54′14″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Пецяргоф, Санкт-Пецярбург |
Архітэктурны стыль | Барока, класіцызм, неаготыка, неабарока |
Архітэктар | Жан-Батыст Леблон |
Заснавальнік | Пётр I |
Першае згадванне | 1705 |
Дата заснавання | 1711 |
Статус |
![]() |
Сайт | peterhofmuseum.ru/… (руск.) (англ.) |
![]() |
Пецяргоф складаецца з некалькі палацава-паркавых ансамбляў, якія фарміраваліся на працягу двух стагоддзяў. Ніжні парк (руск.) (бел., Верхні сад (руск.) (бел. і Англійскі парк (руск.) (бел. — ансамблі, якія атрымалі развіццё ў XVIII стагоддзі; Александрыя (руск.) (бел., Каланісцкі парк (руск.) (бел., Лугавы парк (руск.) (бел., Аляксандраўскі парк (руск.) (бел., Сергіеўка (руск.) (бел., Уласная дача — ансамблі XIX стагоддзя.
У гады Вялікай Айчыннай вайны, знаходзячыся на тэрыторыі, акупаванай нямецкімі войскамі, усе паркі Пецяргофа атрымалі вельмі сур’ёзныя пашкоджанні. Асабліва пацярпелі Верхні сад і Ніжні парк, сістэма фантаннага вадавода. Рэстаўрацыйныя працы, распачатыя ў 1944 годзе, працягваюцца дагэтуль.