Пакроўск
горад у Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Пакроўск (руск.: Покровск) — горад (з 1997 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Хангаласкага улуса Якуціі. Насельніцтва 11,0 тыс. чал. (2006). Заснаваны ў 1682 годзе.
Горад
Пакроўск
Покровскай
| ||||||||||||||||||||||||||
Размешчаны ў цэнтральнай Якуціі, на левым беразе ракі Лена, за 78 км на паўднёвы захад ад Якуцка.
Годам заснавання лічыцца 1682 год, у якім адбылося апошняе паўстанне хангаласкіх якутаў супраць казакоў. Пасля паражэння паўстаўшых 1(11) кастрычніка, у Пакроў дзень, войскі ваяводы Івана Прыклонскага ўсталявалі на высокім каравульным мысу вялікі драўляны крыж, названы Пакроўскім.
У 1703 годзе частка пустэльнікаў Спаскага манастыра з Якуцка пераехала на новае месца і заснавала своеасаблівае аддзяленне манастыра, названае Пакроўскай пустынню. У 1724 годзе пустынь згарэла. На яе месцы асела некалькі сем’яў рускіх сялян. Паселішча затым стала ямшчыцкай станцыяй прыленскага тракта.
У 1870 годзе ў Пакроўску была пабудавана другая царква, што давала яму статус сяла.
У 1931 годзе Пакроўск стаў адміністрацыйным цэнтрам Заходне-Кангаласкага раёна, які затым быў перайменаваны ў Арджанакідзаўскі, а цяпер Хангаласкі. У 1941 годзе атрымаў статус пасёлка гарадскога тыпу. 26 верасня 1997 года прысвоены статус горада.
Завод будаўнічых матэрыялаў. Асфальтабітумны завод. Ідзе будаўніцтва гуты. Завод па агранцы алмазаў. Лясгас. Зверагадоўля, якая займаецца гадоўляй серабрыста-чорных лісіц, собаля. Камбікормавы завод.
Звязаны асфальтаванай аўтамабільнай дарогай з Якуцкам. Рачная прыстань. Паромная пераправа праз Лену Масхагалох — Качыкацы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.